• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская запрашае да рэгістрацыі на Канферэнцыю Новая Беларусь

    22 ліпеня, 2022

    Форма для рэгістрацыі – тут: https://forms.gle/cysMV5XeAAi4PeZ7A.

    Святлана Ціханоўская: «Вы казалі «збярыцеся разам і дайце голас усім» – і мы разам з партнёрамі, КР, BYPOL, НАУ, палітыкамі, грамадзянскімі ініцыятывамі, бізнесамі, аналітыкамі і незалежнымі экспертамі збярэмся разам на Канферэнцыю Новай Беларусі. Мы будзем размаўляць адно з адным адкрыта, паказваць вынікі працы, спрачацца пра рэальныя планы.

    Вы казалі «слухайце не толькі тых, хто вас хваліць, але і тых, хто крытыкуе» – і таму мы зрабілі форму адкрытай рэгістрацыі і ў дадатак да яе я асабіста запрасіла прадстаўнікоў абсалютна розных сілаў і меркаванняў. Мы прапануем удзельнічаць у адкрытых абмеркаваннях – на наступныя тэмы:

    • Якімі павінны быць стратэгічныя прыярытэты нашай працы зараз?
    • Якім будзе транзітны перыяд і хто павінен адказваць за яго?
    • Як стварыць умовы для годнага жыцця і выратаваць краіну ад эканамічнага крызісу?
    • Як рэарганізаваць дэмакратычныя сілы пад задачы, якія мы вылучым разам?

    Галоўным вынікам двух дзён працы будзе тое, што мы разам дамовімся, што рабіць далей – і будзем працаваць адзіным фронтам.

    Што важна – збяруцца не толькі палітыкі – але і журналісты, прадпрымальнікі, актывісты і аналітыкі, прадстаўнікі НДА, лекары, артысты, настаўнікі і спартоўцы. Мы дамо пляцоўку для абмеркавання пытанняў медыя, бізнесу і грамадзянскай супольнасці. А галоўнае – усё гэта будзе даступна ў анлайн-трансляцыі. Мы будзем чытаць вашыя каментары і адказваць на вашыя пытанні. Мы будзем побач і разам».

    Задаць пытанні па Канферэнцыі вы можаце тут: https://t.me/conference_new_belarus

    Праграма Канферэнцыі тут: https://conferencenewbelarus.org

    Апошнія навіны