• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працоўнага візіту Ціханоўскай у Вялікабрытанію

    11 сакавіка, 2022

    За апошнія два дні ў Лондане Святлана Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніцтвам МЗС, лідарамі парламенцкіх партый, экспертамі па бяспецы і абароне. Таксама яна дала інтэрв'ю вядучым брытанскім і еўрапейскім СМІ: Channel 4, Sky News, BBC HardTalk, Reuters, The Economist. Акрамя таго, Ціханоўская выступіла перад амбасадарамі і дыпламатамі 35 краінаў.

    Вось пра што ішла размова на ўсіх сустрэчах:

    • У перамовах з прадстаўнікамі Украіны Ціханоўская падтрымала заклік прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага закрыць неба над Украінай. Гэта прадухіліць магчымасць выкарыстання беларускай тэрыторыі для абстрэлу Украіны і абмяжуе магчымасць уцягвання Беларусі ў вайну.
    • Ціханоўская прапанавала Брытаніі падтрымаць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне амуніцыяй, сродкамі абароны і сувязі. Таксама яна заклікала падтрымаць актывістаў і журналістаў унутры Беларусі праграмным забеспячэннем для абыходу блакіровак і цэнзуры.
    • Беларуская лідарка сустрэлася з паслом Украіны Вадзімам Прыстайкам, выказала падтрымку і прапанавала падтрымліваць сувязь, наведала ўкраінскую рэдакцыю BBC, падтрымала журналістаў і падзякавала за адважную працу.
    • З паслом Эстоніі яна абмянялася інфармацыяй наконт візаў для беларусаў. Эстонія працягне выдаваць візы, акрамя турыстычных, а стыпендыі для студэнтаў не будуць скарачацца. Пытанне электронных рэзідэнцтваў пакуль застаецца нявырашаным: такім чынам Эстонія спрабуе прадухіліць абыход санкцый саўдзельнікамі рэжыму.
    • Пытанне прысутнасці расійскіх войскаў і размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі будзе прапанаванае на абмеркаванне чальцам Рады бяспекі ААН.
    • У найбліжэйшы час Вялікабрытанія разам з ЕС і ЗША разгледзяць пашырэнні санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку адключэнні іншых дзяржаўных банкаў ад SWIFT.
    • У Палаце лордаў у прысутнасці Ціханоўскай прайшлі слуханні, падчас якіх лорды заклікалі брытанскае МЗС павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасці і ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму.
    • Вялікабрытанія разгледзіць магчымасць павелічэння фінансавання для незалежных СМІ.
    • Вялікабрытанія працягне фінансаваць міжнародную платформу па зборы доказаў злачынстваў рэжыму. Брытанскія палітыкі ўздымуць пытанне прыцягнення Лукашэнкі па справе аб уварванні ва Украіну, якую зараз разглядае міжнародны крымінальны суд.
    • У кожным інтэрв'ю і на кожнай сустрэчы Ціханоўская заклікае падтрымліваць беларусаў і выразна падзяляць дзеянні рэжыму і народа Беларусі, які насуперак рэпрэсіям актыўна развівае Антываенны Рух.

    Апошнія навіны