• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Місія «За дэмакратычную Беларусь» у Бруселі, альянс парламенцкіх групаў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за 26 лютага – 3 сакавіка

    04 сакавіка, 2023

    1000 дзён зняволення Статкевіча і Ціханоўскага. 26 лютага Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у мітынгу ў падтрымку палітвязняў у Вільні, які быў арганізаваны беларусамі Літвы. Яна прачытала верш, які яе муж перадаў з-за кратаў.

    Візіт у Брусель. Святлана Ціханоўская наведала Брусель, дзе сустракалася з віцэ-прэзідэнткай Еўрапарламента, віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі, еўрадэпутатамі. Гаварылі пра праязныя дакументы для беларусаў і кааліцыю за дэмакратычную Беларусь. Яна папрасіла еўрадэпутатаў спыніць на міжнародных форумах практыку «пустога крэсла»: «Добра, што там няма Лукашэнкі, але важна, каб там быў голас беларусаў». 

    Падчас візіту Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве, прысвечаным будучыні Еўропы і еўрапейскім каштоўнасцям. Арганізатар – Цэнтр еўрапейскіх палітычных даследаванняў (CEPS). У зале было больш за 1500 чалавек. Ціханоўская: «Мы не просім вас вярнуць Беларусь у Еўропу. Беларусь ужо ў Еўропе, і была заўсёды. З 2020 года кожны дзень мы даказваем сваё права жыць з еўрапейскімі каштоўнасцямі». 

    Таксама Святлана Ціханоўская наведала Каледж Еўропы ў Бруге, дзе сустрэлася з рэктаркай Федэрыкай Магерыні, а таксама выступіла перад студэнтамі. 

    Місія «За дэмакратычную Беларусь». 1 сакавіка ў Бруселі была афіцыйна адкрытая Місія «За дэмакратычную Беларусь». Яе ўзначаліў амбасадар Уладзімір Астапенка. Ціханоўская зазначыла, што гэтая Місія дапаможа вярнуць Беларусь у Еўропу і наблізіць Еўропу да Беларусі. Місія будзе працаваць над пабудовай дыпламатычных кантактаў паміж ЕС і Беларуссю. Таксама будзе пляцоўкай для беларускіх мерапрыемстваў у Бруселі.

    Альянс «United for Democratic Belarus». У гэты ж дзень было абвешчана пра стварэнне альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». У яго ўвойдуць прадстаўнікі 17 парламенцкіх групаў з розных краінаў. Дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька запісаў відэа, у якім распавядае пра гэты альянс, які мае назву «United for Democratic Belarus» і дае адказы на галоўныя пытанні. 

    Рэакцыі на прысуды. Святлана Ціханоўская пракаментавала тэрміны 12-19 гадоў, якія пракурор папрасіў для яе і яе паплечнікаў. Таксама яна пракаментавала прысуд Алесю Бяляцкаму і ўсім вясноўцам, і запісала відэа, дзе выказала падтрымку іх сем’ям. 

    Стала вядома, што лукашэнкаўскі суд дадаў 1,5 года і Сяргею Ціханоўскаму. Святлана Ціханоўская пракаментавала: «Ён не павінен сядзець не толькі гэтыя паўтара года, ён не павінен знаходзіцца ў турме ўвогуле».  

    Асабістыя размовы. Святлана Ціханоўская правяла штотыднёвыя асабістыя размовы з беларусамі. Большасць званкоў – з Беларусі. Кожны ахвотны мае магчымасць бяспечна паразмаўляць і задаць пытанні. Што такое асабістыя размовы і як на іх трапіць – можна прачытаць тут.

    Беларусь і Украіна. 28 лютага адбыўся вэбінар, арганізаваны даследчым цэнтрам Офіса Святланы Ціханоўскай і Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі, на тэму «Беларусь у знешняй палітыцы Украіны». Удзел у вэбінары бралі Аляксей Ганчарэнка, Валер Кавалеўскі, Яўген Магда і Андрэй Казакевіч.

    Валанцёры. Валанцёры Офіса правялі вялікую размову з прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльных пытаннях Воляй Гарбуновай. На званку абмяркоўвалі працу Кабінета ў сацыяльным напрамку, падтрымку палітвязняў, а таксама механізмы іх вызвалення. Уся размова з Воляй Гарбуновай дасяжная па спасылцы.

    Салідарнасць з палітвязнямі. Валанцёрская ініцыятыва «Вольныя паштоўкі» сумесна з Народнай амбасадай Беларусі ў Бразіліі запусцілі новы праект у падтрымку палітвязняў «Вершы з-за кратаў» – вялікі зборнік паэзіі палітвязняў. У межах праекта яны будуць распавядаць пра палітвязняў і збіраць сродкі на перадачы.

    Сусветны дзень НДА. У Сусветны дзень няўрадавых арганізацый Святлана Ціханоўская падзякавала ўсім беларускім НДА і іх прадстаўнікам.

    Медыі. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Белсату (1, 2), Die Welt (Германія), а таксама Iran-TV (International).

    Візіт у Лондан. Анансаваны афіцыйны візіт Святланы Ціханоўскай у Лондан 6-9 сакавіка. Падрабязней пра планы і сустрэчы – па спасылцы.

    Апошнія навіны