• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Стыпендыі для студэнтаў-палітвязняў, дазвол атрымліваць ВНЖ і Офіс дэмсілаў у Празе: вынікі візіта Святланы Ціханоўскай у Чэхію

    18 лістапада, 2022

    16-17 лістапада Ціханоўская наведала Прагу па запрашэнні чэшскага прэм’ера адзначыць угодкі Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года. Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Петрам Фіялам, кіраўніком Сената Мілашам Выстрчылам, спікеркай ніжняй палаты парламента Маркетай Пекаравай Адамавай, беларусамі і беларускамі Чэхіі, выступіла на міжнароднай канферэнцыі «Гібрыдная вайна Расіі супраць дэмакратычнага свету», а таксама ўзяла ўдзел ва ўрачыстасці з нагоды ўручэння прэміі «Памяці народа». 

    Таксама Ціханоўская абмянялася думкамі з міністрам культуры, міністаркай навукі і інавацыяў, кандыдатамі і кандыдаткай на прэзідэнта Чэхіі (прэзідэнцкія выбары ў Чэхіі пройдуць у студзені наступнага года). Ціханоўская ўзняла пытанне дапамогі рэпрэсаваным, вызвалення палітвязняў, спрашчэння міграцыйных працэдураў для беларусаў.

    • Разам з прэзідэнтам Літвы і прэм’ерам Чэхіі Ціханоўская выступіла на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі з нагоды гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі. Ціханоўская заклікала не караць беларусаў, а заахвочваць да дзейнасці. Дапамагаць візамі, стыпендыямі, а таксама аказваць матэрыяльную падтрымку грамадзянскай супольнасці і беларускім добраахвотнікам. Прадэманстраваць беларусам, што яны таксама маюць еўрапейскую перспектыву.
    • 17 лістапада, у Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю, сімвалічна ў 17 гадзінаў 11 хвілінаў былі пададзеныя дакументы на рэгістрацыю Офіса дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы, стварэнне якога абмяркоўвалася падчас папярэдніх візітаў Ціханоўскай у Чэхію. Прэм’ер і прэзідэнт гатовыя ўзяць удзел ва ўрачыстым адкрыцці, якое плануецца ў 2023 годзе. 
    • Чэхія гатовая вылучыць на наступны навучальны год 10 стыпендый беларускім студэнтам-палітвязням, якія будуць выходзіць з турмаў. Яны змогуць разглядзець магчымасць навучання ў чэшскіх навучальных установах. Урадам раней было зробленае выключэнне з візавага бану для беларускага студэнцтва, якое мае стыпендыйную падтрымку.
    • Яшчэ раней беларусам дазволілі атрымліваць віды на жыхарства з мэтай уз’яднання сям’і. У адрозненне ад грамадзянаў Расіі, беларусы могуць наведваць Чэхію па кароткатэрміновых шэнгенскіх візах, выдадзеных іншымі краінамі. Таксама ў Чэхіі працуе візавая праграма «Грамадзянская супольнасць», і ўжо сёння рэпрэсаваныя беларусы могуць атрымліваць праз яе ўсе тыпы доўгатэрміновых візаў і побытаў.  
    • Ціханоўская заклікала чэшскіх сенатараў прызнаць ГУБАЗіК і КДБ тэрарыстычнымі арганізацыямі, і разгледзець прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным. 
    • Чэшскі бок гатовы даць кансультацыйную падтрымку ў падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі новай Беларусі і запросіць беларускія дэмакратычныя сілы на 30-годдзе чэшскай канстытуцыі ў снежні.
    • Разам з літоўскім амбасадарам і прадстаўніком Польскага інстытута паказалі публіцы памятны знак, які будзе ўсталяваны ў Празе на месцы, дзе працавала друкарня Скарыны.
    • Чэшскія палітыкі падтрымалі кампанію салідарнасці з Алесем Бяляцкім і беларускімі праваабаронцамі. Раней Ціханоўская абвясціла 10 снежня днём салідарнасці з Бяляцкім, які знаходзіцца ў турме. 10 снежня ён атрымае Нобелеўскую прэмію міру.

    Апошнія навіны