• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сканчаецца другі дзень працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай у Германію

    10 лістапада, 2021

    Што Ціханоўская паспела за сёння:

    – Абмеркавала падтрымку палітвязняў з прэзідэнткай бундэстага Клаўдыяй Рот і кандыдаткай у канцлеры ад партыі «Зялёныя» Аналенай Бёрбак.

    – Заявіла пра недапушчальнасць дыялогу з рэжымам да вызвалення ўсіх палітвязняў на сустрэчы са старшынём знешнепалітычнага камітэта бундэстага Нортбертам Ротгенам і генсакратаром партыі ХДС Паўлем Ціміякам.

    – Дала інтэрв'ю і каментары Tagesspiegel, Redaktionsnetzwerk Deutschland, Deutche Welle, «Белсату», «Радыё Свабода».

    – Сустрэлася са старшынёй парламенцкага камітэта па правах чалавека Гідэ Енсэн і Аляксандрам Графам Ламбсдорфам з партыі СвДП – казалі пра міграцыйны крызіс і важнасць адзінства ЕС.

    – З сустаршынёй партыі «Левыя» Жанін Віслер абмеркавала, як можна ўзмацніць ціск на рэжым і падтрымку беларусаў унутры краіны.

    – Выступіла з лекцыяй імя Гельмута Шміта пра беларускі пратэстны рух.

    Прама цяпер Святлана Ціханоўская рыхтуецца да эфіру на адным з самых папулярных ток-шоу нямецкага ТБ maischberger.die woche на канале ARD. Старт эфіру – у 22:45 па Берліне. У анонсе праграмы Ціханоўская пазначаная пераможцай прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

    Апошнія навіны