• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Дэмакратычныя сілы – кіраўніцтву Расіі: «Лукашэнка ўцягвае вас у акт паветранага тэрарызму»

    28 мая, 2021

    Павел Латушка і Валер Кавалеўскі ад імя дэмакратычных сіл звярнуліся да народа і кіраўніцтва Расіі: «Пасыл да грамадзян Расіі вельмі просты, і ён адрасаваны ў першую чаргу тым, хто зайздросціў беларускай стабільнасці. Парадак у цяперашняй Беларусі – гэта парадак канцэнтрацыйнага лагера для свайго ж народа, у які ператварылася краіна. Адказ на пытанне: «Вы што, хочаце як у Беларусі?» – цяпер відавочны для ўсіх: «Не дай бог».

    Пасыл да кіраўніцтва Расіі таксама вельмі просты. Не верце патугам і абяцанням нелегітымнага ўзурпатара. Раней ён вас проста падманваў. Зараз ён спрабуе схавацца пад дахам Крамля, мэтанакіравана ўцягваючы вас у акт паветранага тэрарызму і яго наступствы. Як дробны баязлівы хуліган, які нашкодзіў, Лукашэнка заклікае вас адказаць эканамічнай блакадай на адэкватную рэакцыю міжнароднай супольнасці на свае злачынствы. Не вядзіцеся. Беларусы скажуць вам дзякуй.

    Шлях з Лукашэнкам – гэта шлях у нікуды. Адносіны трэба будаваць не на прынцыпах утрыманства і крывадушнасці, а на прынцыпах адкрытага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва».

    Пішыце Валерыю Кавалеўскаму асабіста: [email protected]

    Пішыце ў чат-бот НАК: http://t.me/NAUsupport

    Апошнія навіны