• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Офіс Ціханоўскай падаў першую заяву на расследаванне злачынства сілавікоў па ўніверсальнай юрысдыкцыі

    27 лістапада, 2020

    Гэтую заяву для распачацця крымінальнай справы па факце гвалту над Максімам Харошыным — прадпрымальнікам, якога затрымалі ў двары дома ў Мінску, збілі, звезлі ў РАУС і збілі яшчэ і там да стану, калі давялося выклікаць хуткую. Так ён трапіў у бальніцу, пасля якой выехаў у Літву. Па справе Харошына сабраныя вынікі медэкспертызы, якая ўстанавіла цялесныя пашкоджанні, фота і відэа яго затрымання, на якіх адкрытыя твары падазраваных сілавікоў.

    Адвакат Гедрус Данелюс, які падаў заяву ў генпракуратуру Літвы, тлумачыць, што літоўскі закон дазваляе праводзіць дасудовае расследаванне і сам суд, калі злачынства было здзейснена не ў Літве і падазраваны не знаходзіцца ў краіне. Абавязковая прысутнасць заяўніка, то бок ахвяры. І калі ў справе ёсць прамыя доказы, суд па ўніверсальнай юрысдыкцыі мае права на вынясенне прысуду.

    Офіс Святланы Ціханоўскай распрацоўвае падачу і іншых такіх заяў у розных краінах, куды выехалі сотні беларусаў, што прайшлі праз катаванні з боку сілавікоў. У Вільні будзе знаходзіцца каардынацыйны цэнтр праекта.

    Дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі заявіў, што канчатковая мэта — крымінальны пераслед у Беларусі, а прамежкавая — аб'ява злачынцаў у міжнародны вышук: «Мы запусцілі гэты праект у межах Народнага Трыбуналу. Кожны, хто здзяйсняе злачынствы і б'е дубінкамі людзей, павінен панесці адказнасць і не здзіўляцца, калі яго імя з'явіцца ў спісах Інтэрпола».

    Апошнія навіны