• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская наведае Брусель 11-14 кастрычніка па запрашэнні Еўрапарламента

    11 кастрычніка, 2022

    Падчас візіту Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у сустрэчы жанчын-спікерак Еўрапейскага Звязу і выступіць перад Камітэтам па замежных справах ЕЗ (AFET). Яна таксама запусціць стварэнне Офіса за дэмакратычную Беларусь у Бруселі.

    Нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета раскажа еўрапейскім палітыкам пра заяву рэжыма аб разгортванні аб'яднаных расійска-беларускіх сілаў, пагрозу незалежнасці Беларусі з боку рэжыма і пра рэпрэсіі супраць беларусаў. Яна таксама прадставіць магчымыя выхады з палітычнага крызісу і вынікі працы беларускіх дэмакратычных сілаў.

    Ціханоўская правядзе працоўныя сустрэчы з афіцыйнымі асобамі ЕС і дзяржаў-чальцоў, у тым ліку з:

    – прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Рабертай Мецолай ,
    – міністаркай замежных спраў Бельгіі Аджай Лябіб,
    – старшынёй Палаты прадстаўнікоў Кіпра Анітай Дэметрыў,
    – першым віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага парламента Адмарам Карасам,
    – старшынёй Еўрапейскай народнай партыі і дэпутатам Еўрапарламента Манфрэдам Вэберам,
    – дэпутатам Еўрапарламента Анджэем Галіцкім.

    Апошнія навіны