• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Нарвегія падтрымала заклік Святланы Ціханоўскай да міжнароднага пасярэдніцтва для вырашэння крызісу ў Беларусі

    26 сакавіка, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская ў анлайн-фармаце сустрэлася з дзяржсакратаром МЗС Нарвегіі Аўдунам Халворсенам. Нарвежскі ўрад са жніўня актыўна падтрымлівае беларускі народ, а на гэтым тыдні Нарвегія была ў ліку краін, якія запусцілі платформу па зборы і захаванні доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

    На сустрэчы Ціханоўская і Халворсен абмеркавалі:

    – сітуацыю з палітычнымі вязнямі, рэпрэсіі і бесперапыннае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі;
    – патрабаванні беларускага народа спыніць гвалт з боку рэжыму, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў, правесці новыя свабодныя і справядлівыя прэзідэнцкія выбары ў гэтым годзе;
    – важнасць пастаяннага ціску на рэжым Лукашэнкі, каб пачаць перамовы. Нарвегія далучылася да трох пакетаў санкцый ЕС;
    – падтрымку Нарвегіяй галасавання, ініцыяванага Святланай Ціханоўскай. Ужо больш за 750 000 беларусаў прагаласавала на «Голасе» за мірнае вырашэнне крызісу праз перамовы пры міжнароднай медыяцыі;
    – платформу па зборы і захаванні доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі – Нарвегія выдзеліла каля 400 000 еўра на працу праекта;
    – дапамогу грамадзянскай супольнасці Беларусі, СМІ, студэнтам.

    «Нарвегія, разам з еўрапейскімі і сусветнымі партнёрамі, як чалец АБСЕ, ААН, а таксама і Рады бяспекі ААН, можа ўзяць лідарства ў падтрымцы мірнага ўрэгулявання крызісу ў Беларусі праз дыялог і пры міжнародным пасярэдніцтве», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

    Нарвежскі бок заявіў, што падтрымлівае заклік Ціханоўскай да міжнароднай медыяцыі і пачатку дыялогу паміж прадстаўнікамі рэжыму і дэмакратычнымі сіламі.

    Апошнія навіны