• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 5-11 ліпеня

    11 ліпеня, 2021

    Вызваленне палітвязняў, дапамога рэпрэсаваным журналістам, перакрыццё санкцыйных шчылін для памагатых рэжыму – над чым каманда Ціханоўскай працавала апошні тыдзень.

    Падтрымка і ўзаемадапамога: дапамога журналістам і ініцыятывам у Беларусі

    – Святлана Ціханоўская падтрымала «Нашу Ніву» і рэдакцыі СМІ, у якіх на тыдні здарыліся пагромы і затрыманні. Яна апублікавала спіс са спасылкамі на медыя-каналы беларускіх СМІ і заклікала падпісацца на іх.

    – На сустрэчы з міністрам замежных спраў Даніі Епэ Кофадам Ціханоўская заклікала Данію падтрымаць незалежныя СМІ. Раней Данія абвясціла пра стварэнне спецыяльнага фонду, які будзе дапамагаць Беларусі.

    – Неабходнасць дапамогі для беларускіх журналістаў Ціханоўская закранула і на сустрэчах з міністрам замежных спраў Канады Маркам Гарна, прэм’ер-міністрам Іспаніі Пэдра Санчасам, прадстаўніцай Еўракамісіі Кацярынай Мацернавай і намеснікам памочніка дзяржсакратара Джорджам Кентам.

    – «Рабочы рух» і план «Перамога» на стрыме распавялі пра сваю працу. Ідзе падрыхтоўка да нацыянальнай стачкі і ўсеагульнай мабілізацыі.

    – Ціханоўская падтрымала лідараў і каардынатараў сеткі самвыдату ByProsvet і заклікала распаўсюджваць самвыдат: кожны можа спампаваць газеты ў канале ByProsvet, раздрукаваць і распаўсюдзіць па паштовых скрынях, на працоўных і ў публічных месцах.

    – Ціханоўская абвясціла 16 ліпеня – дзень, калі штабы Бабарыкі, Цапкалы і Ціханоўскай аб’ядналіся перад выбарамі 2020 году – Днём салідарнасці з беларускімі жанчынамі і заклікала падтрымаць яго пікетамі, лістамі палітвязням, дапамогай праз фонды салідарнасці.

    – Дэмсілы ў асобе Офіса Ціханоўскай, Беларускай Рады Культуры, дыяспары, НАК і іншых ініцыятываў правялі тыдзень беларускай культуры па ўсім свеце з удзелам беларускіх артыстаў, музыкаў, мастакоў.

    Міжнародная праца: дэлегітымізацыя рэжыму, візіты і новыя праграмы

    – Ціханоўская на прэс-брыфінгу заявіла, што здзейсніць візіт у Ірландыю і рыхтуе візіт у ЗША. Таксама яна распавяла апошнія навіны пра расследаванне па захопе самалёта і прадстаўніцтвы Беларусі.

    – На сустрэчах з Гарна і Мацернавай Ціханоўская заявіла, як важна запусціць праграмы дапамогі і рэабілітацыі палітвязняў і іх сем’яў. На сустрэчы з прэм’ерам Іспаніі яна заклікала запусціць праграму для беларускіх бізнесаў, што рэлакаваліся.

    – Офіс Ціханоўскай атрымаў ад літоўскага МЗС статус прадстаўніцтва, які ўзмоцніць голас беларусаў у свеце і дасць магчымасць пастаянна падтрымліваць сувязь з палітыкамі на найвышэйшым узроўні. Ідзе праца, каб такія прадстаўніцтвы з’явіліся ў розных краінах свету.

    – Ціханоўская прыняла ў Офісе кіраўніка Еўрапейскай рады Шарля Мішэля і прапанавала фармат, як беларусы змогуць удзельнічаць ва Усходнім партнёрстве, раз Лукашэнка самаўхіліўся з гэтай праграмы. Таксама яны абмеркавалі дапамогу беларусам і ўзмацненне санкцый супраць рэжыму.

    – З прэзідэнтам Літвы Науседам і міністрам Ландсбергісам Ціханоўская абмеркавала сітуацыю з мігрантамі на літоўска-беларускай мяжы і выказала сваю падтрымку. Пры гэтым беларускія дэмсілы працягваюць настойваць на адкрыцці наземнай мяжы з Беларуссю.

    – Валер Кавалеўскі ў прамым эфіры адказаў на пытанні па міжнароднай працы Офіса – запіс ёсць тут.

    – Святлана Ціханоўская разам з Паўлам Латушкам, Вольгай Кавальковай, Антонам Раднянковым і іншымі прадстаўнікамі дэмакратычных сіл выступілі перад дэпутатамі Еўрапарламента. Таксама Ціханоўская і Кавалеўскі прынялі ўдзел у рэгулярнай сустрэчы міжпартыйнай групы па Беларусі парламента Вялікабрытаніі.

    – Ціханоўская ў інтэрв’ю распавяла пра сітуацыю ў Беларусі: Visir (Ісландыя), Faces of Democracy, Радыё Свабода, Белсат, «ТВ-Украіна», AP News, The Irish times, Сёння (Украіна).

    Апошнія навіны