• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Міністар замежных справаў Эстоніі ўручыў Святлане Ціханоўскай копію дакумента аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР

    24 кастрычніка, 2022

    Сёння міністар замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу ўручыў Святлане Ціханоўскай копію знойдзенага ў архівах дакумента аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР. Урачыстая перадача адбылася ў будынку эстонскага МЗС. 

    Міністар замежных справаў Эстоніі заявіў, што Эстонія накіруе ў Вільню дыпламатычнага прадстаўніка, які будзе працаваць з дэмакратычнымі сіламі і пацвердзіў, што Эстонія не прызнае рэжым Лукашэнкі, падзяляе беларусаў і рэжым, а таксама беларускі і расейскі народы.

    Сёння раніцай Святлана Ціханоўская прыбыла ў Эстонію з працоўным візітам, дзе правядзе сустрэчы з прэзідэнтам Аларам Карысам, спікерам парламента Юры Ратасам, рэктарамі універсітэтаў, а таксама выступіць перад дэпутатамі.

    Апошнія навіны