• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Афіцыйная Пазіцыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Грузіі

    28 верасня, 2022

    Вiзiт Лукашэнкi ў Абхазiю сведчыць пра яго палітычнае банкруцтва і поўную залежнасць ад Крамля. Такiя безадказныя паводзіны нелегітымнага рэжыма ствараюць небяспечны прэцэдэнт на тле незаконных рэферэндумаў Расійскай Федэрацыі ва Украіне і падрываюць нацыянальныя інтарэсы Беларусi.

    Любыя далейшыя дзеянні рэжыма па прызнанні незалежнасці Абхазіі, а таксама Паўднёвай Асеціі або іншых акупаваных Расіяй тэрыторый трэба расцэньваць як незаконныя і юрыдычна нікчэмныя.

    Персанальная пазіцыя Лукашэнкі ад моманту страты ім легітымнасці ў 2020-м годзе не адлюстроўвае волі беларускага народа. Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі заяўляе пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Грузii.

    Апошнія навіны