• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Канстытуцыя павінна адлюстроўваць інтарэсы ўсяго народа, а не асобных людзей». Ціханоўская наведала Нацыянальны архіў ў Вашынгтоне

    22 ліпеня, 2021

    Гэтае месца захоўвае арыгінал Дэкларацыі незалежнасці, Канстытуцыі ЗША, Біль аб правах і іншыя гістарычныя дакументы. Прадстаўнікі архіва і амбасадарка ЗША Джулі Фішэр распавялі гісторыю барацьбы амерыканцаў за правы на свабоду сходаў, галасаванне, роўнасць у правах жанчын і мужчын. У архіве прадстаўленая Канстытуцыя ЗША, якая стала законам, што кансалідаваў амерыканцаў розных штатаў як адзіную нацыю. За ўвесь час было 11 000 прапаноў аб папраўках і перапісванні Канстытуцыі ЗША, але прайшлі толькі 27.

    Ціханоўская падзякавала за магчымасць наведаць архіў і сказала, што беларусы як ніколі разумеюць важнасць змагацца за свае свабоды і Канстытуцыю, якая адлюстроўвае інтарэсы народа: «Канстытуцыя не можа перапісвацца пад асабістыя інтарэсы асобных людзей. Гэта галоўны закон дзяржавы, і ён павінен аб'ядноўваць, а не дзяліць людзей і адлюстроўваць волю ўсяго народа».

    Апошнія навіны