• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларусь атрымае эканамічную дапамогу, Лукашэнка – санкцыі: вынікі візіту Ціханоўскай у Бельгію

    23 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская завяршыла працоўны візіт у Люксембург і Бельгію, дзе яна выступіла на пасяджэнні міністраў замежных спраў ЕС, а таксама сустрэлася з віцэ-прэзідэнтамі Еўракамісіі Верай Юравай і Франсам Цімермансам, высокім прадстаўніком Жазепам Барэлем, дэпутатамі Еўрапарламента і прэм'ер-міністрам Люксембурга Ксаўе Бетэлем. Таксама яна правяла перамовы з міністрамі замежных справаў Люксембургу, Бельгіі, Аўстрыі, Швецыі, Славеніі і іншых краін ЕС.

    Ціханоўская заклікала Еўрасаюз быць рашучым у сваіх дзеяннях: «Я распавяла міністрам, што людзі ў Беларусі пакутуюць ад беспакаранасці рэжыму і татальнага беззаконня. Санкцыі супраць рэжыму даюць шанец спыніць гвалт і вызваліць невінаватых. Але ў той жа час важна дапамагаць і простым людзям».

    У размовах з міністрамі Святлана Ціханоўская прасіла еўрапейскіх дыпламатаў, якія працуюць у Беларусі, быць смялей у сваіх у сваіх дзеяннях, наведваць судовыя працэсы, сачыць за сітуацыяй з палітвязнямі.

    Пасля выступу Ціханоўскай міністры замежных спраў краін ЕС аднагалосна падтрымалі ўвядзенне 4 пакета санкцый супраць рэжыму, ягоных «кашалькоў», суддзяў і прапагандыстаў. Міністры запэўнілі, што да канца тыдня ЕС прыме беспрэцэдэнтныя санкцыі супраць нафтахімічнага сектара эканомікі, банкаўскай сферы, тытунёвага бізнесу. Таксама ЕС узмоцніць эмбарга на пастаўку зброі з Беларусі і ў краіну.

    У перамовах з еўракамісарам Оліверам Варгеліям і Верай Юравай, а таксама віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі Франсам Цімермансам Святлана Ціханоўская прапанавала пашырыць Усёабдымны план дапамогі Беларусі, а таксама правесці інвестыцыйны і донарскі форумы з удзелам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, ЕБРР і іншых міжнародных структур. «Трэба паказаць беларусам, беларускаму бізнесу і простаму абывацелю альтэрнатыву. Камусьці можа здавацца, што з сыходам Лукашэнкі ўсё абрынецца. Але ўсё адбудзецца з дакладнасцю да наадварот. Менавіта таму мы распрацоўваем гэты план разам з ЕС», – заявіла Святлана Ціханоўская.

    Таксама Ціханоўская ўзняла пытанне павелічэння тэхнічнай дапамогі Беларусі. Яна прапанавала зрабіць прыярытэтам дапамогу незалежным медыя, грамадзянскай супольнасці, студэнтам, працоўным і ахвярам рэпрэсій. «Людзі атрымліваюць велізарныя штрафы, СМІ вымушаныя з'язджаць, грамадскія ініцыятывы і прыватныя бізнесы зачыняюцца. Пытанне дапамогі стаіць востра, трэба зрабіць яе даступнай, каб яна даходзіла да людзей унутры краіны», – дадала лідарка дэмакратычнай Беларусі.

    Ціханоўская заручылася падтрымкай у правядзенні міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўня па вырашэнні крызісу ў Беларусі. Ціханоўскую запэўнілі, што ніхто не збіраецца запрашаць Лукашэнку на саміт Усходняга партнёрства. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская падзякавала еўрадэпутатам за дапамогу і беспрэцэдэнтную рэзалюцыю ў падтрымку Беларусі. Еўрадэпутаты паабяцалі зрабіць усё, каб рэзалюцыя пачала рэалізоўвацца.

    Апошнія навіны