• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 12–18 ліпеня

    18 ліпеня, 2021

    – Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у ЗША. У аэрапорце Вашынгтона яе сустрэла амбасадарка ЗША Джулі Фішэр. У бліжэйшыя дні Ціханоўская правядзе сустрэчы ў Дзярждэпартаменце і Белым доме. Таксама Ціханоўская сустрэнецца з сенатарамі-чальцамі Палаты прадстаўнікоў ЗША ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыі, кіраўніцай USAID Самантай Паўэр, дасць інтэрв’ю вядучым сусветным СМІ. Сёння у 13:00 па часе Вашынгтона пачнецца сустрэча з беларускай дыяспарай.

    – Да гэтага Ціханоўская завяршыла візіт у Ірландыю. Там яна абмеркавала тэрміновую дапамогу журналістам і актывістам, тэму Беларусі на Радзе Бяспекі ААН і сустрэлася з кіраўніком Ryanair Майклам О’Ліры. Ён перадаў Ціханоўскай справаздачу пра вынікі ўнутранага расследавання і пагадзіўся разглядзець прапанову Ціханоўскай пра прыход Ryanair у Беларусь пасля перамогі дэмакратыі.

    – Святлана Ціханоўская падтрымала валанцёраў «Краіны для жыцця», актывістаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якія сутыкнуліся з пагромамі і затрыманнямі з боку рэжыму: «Яны гадамі рабілі за дзяржаву яе працу – дапамагалі людзям».

    – Валанцёры Офіса запусцілі ліст падтрымкі беларусам. Гэта ананімныя лісты з падтрымкай, якія яны распаўсюджваюць па паштовых скрынях. Любы можа распаўсюдзіць такі ліст і натхніць знаёмых і суседзяў.

    – Ціханоўская падтрымала студэнтаў і выкладчыкаў, асуджаных па «справе студэнтаў». Валанцёры яе каманды распаўсюджваюць улёткі з іх апошнімі словамі ў судзе.

    – 16 жніўня прайшоў абвешчаны Ціханоўскай Дзень салідарнасці з беларускамі. Да прыкладу, у Вільні зачыталі лісты жанчын-палітвязняў. Іншыя акцыі і вынікі гэтага дня – тут.

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванні з беларускімі медыкамі і прадстаўнікамі «Рабочага руху». Медыкі распавялі пра праблемы з даступнасцю лекаў, вельмі дрэнную матэрыяльную базу ў бальніцах і паліклініках рэгіёнаў, становішча, якое пагаршаецца з-за новага штаму каранавіруса і катастрафічнага адтоку спецыялістаў. Прадстаўнікі «Рабочага руху» распавялі пра сітуацыю на прадпрыемствах «Гроднаазот», «Нафтан», «Гомсельмаш»: ціск на актывістаў і іх арышты, а таксама спробы абыходу санкцый, магчымасці для якіх трэба закрыць.

    – Пасля інфармацыі пра тое, што нібыта Еўракамісія плануе пазбавіць беларусаў віз, каманда Ціханоўскай звязалася з Еўракамісіяй, і інфармацыя пра прыпыненне выдачы віз беларусам не пацвердзілася. Еўракамісія пацвердзіла, што санкцыі павінны тычыцца толькі рэжыму, а не беларусаў.

    – Ціханоўская ў інтэрв’ю распавяла пра сітуацыю ў Беларусі: AP News (раз, два, тры), KYKY.org, TUT.by/zerkalo.io, RTE (Ірландыя), Irish Times (Ірландыя), Independent (Ірландыя), Diplomat (Ірландыя).

    Апошнія навіны