• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 21-27 чэрвеня

    27 чэрвеня, 2021

    Дапамога міжнароднай супольнасці і вонкавы ціск на рэжым:

    – Ціханоўская выступіла на Радзе міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу. Яна заклікала пашырыць дапамогу СМІ, сем'ям рэпрэсаваным, правесці расследаванне па захопе самалёта і фактах катаванняў. Пасля яе выступу міністры 27 краінаў аднагалосна падтрымалі ўвядзенне 4 пакета фінансавых санкцый і ўзгаднілі ўвядзенне сектаральных санкцый. ЗША, Канада, Вялікабрытанія ў той жа дзень падтрымалі санкцыі.

    – У Бруселі Ціханоўская сустрэлася з еўракамісарам, віцэ-прэзідэнтамі Еўракамісіі і прапанавала пашырыць Усёабдымны план макрадапамогі ЕС для Беларусі, спрасціць умовы для працы малога і сярэдняга бізнесу ў ЕС, а таксама выдачу віз беларусам. Абмеркавалі таксама магчымасць пастаўкі еўрапейскіх вакцын у Беларусь праз дабрачынныя арганізацыі. Ціханоўская прапанавала стварыць спецыяльную праграму дапамогі для незалежных СМІ, у тым ліку рэгіянальных.

    – Ціханоўская падтрымала ліст Фонду спартыўнай салідарнасці ў МАК з заклікам пазбавіць БТ права на трансляцыю Алімпійскіх гульняў і перадаць іх каналу «Белсат».

    – Ціханоўская выступіла на форуме «Новая Беларусь супраць катаванняў» і заклікала міжнародную супольнасць да хуткіх дзеянняў і дапамогі беларусам: «Усяго адзін дзень, на які могуць адкласціся санкцыі, не параўнальны з адным днём у прэс-хаце для Сцяпана Латыпава».

    Палітвязні і правы чалавека:

    – Ціханоўская запатрабавала поўнага вызвалення Пратасевіча і Сапегі: «Хатні арышт – гэта не свабода. Яны ўсё яшчэ пад абвінавачваннем, за кожным іх крокам сочаць наглядчыкі. А значыць яны ўсё яшчэ ў закладніках. Мы не дапусцім гандлю палітвязнямі і будзем дамагацца свабоды для кожнага з іх».

    – Ціханоўская пракаментавала суд над Ціханоўскім, Лосікам і Статкевічам: «Гэта не суд, а персанальная помста». Каманда Ціханоўскай пагутарыла з іх сваякамі і падзякавала амбасадарам іншых краін за тое, што прыехалі падтрымаць палітвязняў ля СІЗА.

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі назваў пяць ключавых змен у законе аб адвакатуры, якія забіваюць прафесію адваката.

    Мабілізацыя і салідарнасць у Беларусі:

    – Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з асноўным складам Каардынацыйнай Рады. Абмеркавалі план сумесных дзеянняў, як прымаць новых чальцоў у КР і ўзмацніць эфектыўнасць прэзідыума, сакратарыята і асноўнага складу, каб праца КР працягвалася насуперак рэпрэсіям.

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванне з прадстаўнікамі «Рабочага руху». Яны адсочваюць, хто не патрапіў у спісы санкцый і праз якія шчыліны рэжым спрабуе абыходзіць забароны. Да «Рабочaга руху» далучаецца ўсё больш людзей: ужо ёсць прадстаўнікі беларускай чыгункі, транспарту, медыцыны. Таксама на гэтым тыдні прайшоў стрым «Рабочага руху» і плана «Перамога». Далучыцца да «Працоўнага руху» можна тут, да плана «Перамога» – тут.

    – Валер Кавалеўскі звярнуўся да сілавікоў пра план «Перамога»: «Ні Лукашэнка, ні вашыя генералы не зробяць гэты выбар за вас і не будуць адказваць за ваша жыццё. У патрэбны момант будзьце плячом да пляча з беларусамі».

    – Ціханоўская і Рада беларускай культуры абвясцілі тыдзень беларускай культуры 5-11 ліпеня і заклікалі беларусаў у краіне і ў дыяспары падтрымаць тыдзень акцыямі, выставамі, канцэртамі.

    – Ціханоўская падтрымала праект беларусаў па тэлемедыцыне «еЗдоровье», дзе кожны можа атрымаць кансультацыю лекара анлайн. У праекце ўжо больш за 3000 пацыентаў. Рэжым блакуе віджэт аплаты, аднак сістэма карэктна працуе праз VPN.

    – Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з медсупрацоўнікамі. Яны папярэдзілі пра новую хвалю каранавіруса: штам «дэльта» ўжо ў Беларусі. Пры гэтым лекараў у Беларусі ўжо значна менш з-за рэпрэсій. Медработнікі заклікалі беларусаў насіць маскі, дэзінфікаваць рукі, вакцынавацца і ўстрымлівацца ад наведвання публічных месцаў.

    – Ціханоўская ў інтэрв'ю распавяла пра сітуацыю ў Беларусі: Financial Times, Белсат, POLITICO, AP News (раз, два, тры), VICE News, EURACTIV, BBC, DW.

    Апошнія навіны