• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — пра «суд» над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай

    18 лютага, 2021

    «Журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай прысудзілі па 2 гады турмы за адзін стрым. Але ў залі суда яны ўсміхаюцца і абдымаюць адна адну. І паглядзіце на рэакцыю сілавікоў. Яны хаваюць твары пад маскамі і нервова ўгаворваюць усіх сысці з залі.

    Дык хто з іх у клетцы? Каця і Даша вольныя як ніхто ў гэтай залі. Іх не атрымалася зламаць, не атрымалася запалохаць і застрашыць. Нягледзячы ні на што, яны вольныя.

    Я ведаю, што мы не будзем жыць у клетцы. Мы даб'емся праўды і свабоды — дзякуючы Кацярыне Андрэевай, Дар'і Чульцовай, усім сумленным журналістам, лекарам, праваабаронцам, валанцёрам і ўсім адважным беларусам. Мы зробім гэта дзеля іх. І ў выніку ўсім давядзецца зняць маскі і паглядзець адно аднаму ў вочы».

    Апошнія навіны