• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 13-20 чэрвеня

    20 чэрвеня, 2021

    На гэтым тыдні Ціханоўская правяла тэлефанаванні з лідарамі беларускіх дэмсіл, працоўнымі і лекарамі, перадала агульную пазіцыю па вырашэнні крызісу ў Беларусі ў адміністрацыю Байдэна і МЗСы ЕС – і атрымала запэўненне ў адзінстве палітыкі ЕС па Беларусі. Чытаць далей:

    – 20 чэрвеня Ціханоўская прыбыла з працоўным візітам у Люксембург, дзе сустрэнецца з прэм'ер-міністрам і выступіць перад Радай замежных спраў Еўрасаюза. Плануецца, што падчас сустрэчы будуць апублікаваныя спісы імёнаў і кампаній, якія патрапілі ў 4 пакет санкцый ЕС.

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванні з актывам працоўных і медыкаў. І на прадпрыемствах, і ў медустановах па ўсёй краіне ідуць скарачэнні заробкаў, рэпрэсіі і звальненні – гэта значыць, як сказалі працоўныя, «рэжым сам падводзіць беларусаў да забастовак».

    – «Дзякуй за вашу сілу адстойваць сябе і клопат пра ўсіх нас»: Ціханоўская павіншавала медыкаў з іх прафесійным святам і падтрымала праект тэлемедыцыны «еЗдоровье».

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванні з КР і лідарамі дэмакратычных сіл, каб скаардынаваць працу па знешнім і ўнутраным ціску на рэжым, а таксама дапамозе беларусам.

    – Германія пашырыць падтрымку СМІ, рэпрэсаваным і пацярпелым, будзе ўзмацняць санкцыі, расследаваць злачынствы рэжыму і каардынаваць дапамогу Беларусі з дыяспарамі: 10 асноўных вынікаў візіту Ціханоўскай у Германію.

    – Ціханоўская перадала пазіцыю дэмсіл у адміністрацыю Байдэна перад яго сустрэчай з Пуціным. Пытанне Беларусі ўпершыню прагучала на такім высокім узроўні і ў такім прынцыповым ключы.

    – Ціханоўская выступіла перад дэпутатамі парламента Эстоніі, у Камітэце па замежных справах парламента Вялікабрытаніі, на канферэнцыі Midsummer Snow, Фестывалі дэмакратый Даніі і Брусельскім форуме. У кожным выступе яна казала пра рашучыя дзеянні, якіх беларусы чакаюць ад кіраўніцтваў іншых краін.

    – Офіс Ціханоўскай накіраваў ліст у 27 міністэрстваў ЕС з 31 канкрэтнай прапановай па рэагаванні на дзеянні рэжыму, уключаючы дапамогу грамадзянскай супольнасці, рэпрэсаваным і журналістам, ізаляцыю рэжыму і санкцыі.

    – Ціханоўская стэлефанавалася з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шалянбергам, і ён запэўніў яе, што ўсе краіны ЕС адзіныя ў пазіцыі па Беларусі і санкцыях супраць рэжыма, уключаючы сектаральныя.

    – Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі выступіў на форуме па бяспецы GLOBSEC у Браціславе. У закрытай дыскусіі па тэме Беларусі, арганізаванай пры ўдзеле ініцыятывы iSANS, прынялі ўдзел экс-кіраўнік дыпламатычнай службы Славакіі Павел Дэмеш, экс-памочнік дзяржсакратара ЗША Дэвід Крэймер, праграмная дырэктарка Creative Politics Hub Наталля Каляда, а таксама прадстаўніца Еўракамісіі Кацярына Мацернава.

    – Офіс Ціханоўскай у слайдах патлумачыў, як, калі і чым канкрэтна дапаможа беларусам План дапамогі ЕС дэмакратычнай Беларусі.

    – Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка на тэлефанаванні з валанцёрамі Офіса адказаў на пытанні пра санкцыі, сустрэчу Пуціна і Байдэна і метады барацьбы. Псіхалагічны эфект ад санкцый будзе бачны ўжо на наступным тыдні, а эканамічны эфект можна чакаць восенню. Пры гэтым беларусы працягваюць аказваць ціск на рэжым, працягваючы распаўсюджваць самвыдат, улёткі і арганізоўваючы акцыі. Стаць валанцёрам Офіса можна, запоўніўшы форму на сайце.

    – Валанцёры Офіса адправілі 500 паштовак палітвязням. Таксама яны распаўсюджваюць налепкі «Перамога», «Рабочы Рух» і ўлёткі, у якіх распавядаецца пра бюджэт БРСМ і бізнесы «кашалька» рэжыму Алексіна.

    – Ціханоўская распавяла пра План «Перамога»: ён створаны для збору людзей, якія дзейнічаюць у падполлі – каб яны каардынаваліся, шукалі аднадумцаў і бяспечна выходзілі на акцыі пратэсту.

    – Ціханоўская ў інтэрв'ю беларускім і замежным выданням распавяла пра сітуацыю ў Беларусі: DW (Германія), La Razon (Іспанія), VICE Media (ЗША, Канада), NHK (раз, два) (ТБ Японія), Die Zeit (Германія), NBC (ЗША), Die Presse/AFP (Германія), DW (Германія).

    Апошнія навіны