• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прайшла першая сустрэча працоўнай групы па пытаннях беларусаў у Польшчы. Што на ёй абмяркоўвалі?

    29 сакавіка, 2022

    25 сакавіка адбылася першая сустрэча працоўнай групы па пытаннях беларусаў у Польшчы. Гэтая група створаная ў Міністэрстве ўнутраных спраў у выніку візіту Святланы Ціханоўскай у Польшчу. У яе ўвайшлі прадстаўніца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр і прадстаўнікі Цэнтра Беларускай Салідарнасці.

    На сустрэчы абмяркоўвалі:

    Вяртанне пашпартоў грамадзянаў Беларусі, пададзеных у консульскія ўстановы Польшчы ў Кіеве, Харкаве, Адэсе, Вінніцы, Луцку і ​​Львове.
    – Варыянты афармлення легальнага статусу беларусаў з Украіны.
    – Выдачу і працягненне гуманітарных візаў на тэрыторыі Польшчы.
    – Паскарэнне выдачы рашэнняў у працэдуры міжнароднай абароны.
    – Выдачу польскіх праязных дакументаў беларусам, у якіх заканчваецца тэрмін дзеяння пашпарта або калі ён сапсаваны, страчаны.
    – Змены ў заканадаўства для выдачы «гуманітарнага побыту» беларусам на працяглы тэрмін.
    – Выпадкі дыскрымінацыі беларусаў і як рэагаваць на іх.

    Намеснік міністра Барташ Градзецкі заявіў: «Усе беларусы, якія прыбылі з Украіны, знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы легальна і не павінны баяцца за сваю бяспеку. Афармленне побыту – гэта фармальна-прававое пытанне, якое патрабуе часу для яго вырашэння, а таксама зменаў заканадаўства. Беларусы могуць быць упэўненыя, што Польшча іх падтрымлівае». Ён дадаў, што агучаныя прапановы па ўсіх пытаннях абмяркуюць у МУС і прымуць у працу.

    Сустрэчы працоўнай групы МУС з удзелам Офіса і ЦБС будуць праходзіць на рэгулярнай аснове. Наступная сустрэча запланаваная ўжо на гэтым тыдні.


    Фота: Павел Крычко
    Апошнія навіны