• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала міністраў замежных справаў Еўрасаюза змякчыць візавыя працэдуры для беларусаў

    14 лістапада, 2022

    Зараз Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў Еўрасаюза па запрашэнні Вярхоўнага прадстаўніка па замежных адносінах Жазэпа Барэля.

    Сярод 27 прадстаўнікоў краін ЕЗ прыстунічалі 20 міністраў, амаль усе ўзялі слова і выказалі падтрымку Беларусі.

    У сваім выступе:
    – Ціханоўская заклікала змякчыць візавыя працэдуры для беларусаў, узмацніць адукацыйныя і культурныя абмены, працягнуць падтрымку прыватнага бізнесу, не звязанага з рэжымам.
    – Працягнуць падтрымку медыям і грамадзянскай супольнасці.
    – Не падтрымліваць адносіны з нелегітымным рэжымам Лукашэнкі, і не весці перамовы за спінамі беларусаў.
    – Падтрымаць намаганні беларусаў па абароне незалежнасці Беларусі.
    – Інстытуцыялізаваць адносіны з дэмакратычнымі сіламі ў Еўрапейскім парламенце, па прыкладзе Рады Еўропы.
    – Запрасіць Беларусь у Еўрапейскую палітычную супольнасць (праект ініцыяваны Эмануэлем Макронам), але каб Беларусь прадстаўлялі дэмакратычныя сілы, а не рэжым.
    Падтрымаць беларускіх актывістаў, валанцёраў і добраахвотнікаў ва Украіне.
    – Працягнуць супрацу з Беларуссю ў межах Усходняга партнёрства.

    У сваім выступе Святлана Ціханоўская заклікала краіны ЕС заступіцца за беларускую незалежнасць: «Мы лічым, што вайну можна скончыць хутчэй, калі расійскія войскі выйдуць і Беларусь пяройдзе да дэмакратыі. Рэжым – гэта як крэсла з трыма ножкамі, на якіх ён стаіць: рэпрэсіі, грошы і Крэмль. Калі рухне хоць адна з гэтых ножак, рухне і ўвесь рэжым. Я заклікаю ЕС дзейнічаць рашуча па вырашэнні крызісу ў Беларусі. Зараз самы час падтрымаць намаганні беларусаў па абароне незалежнасці свайго народа».


    На фота: Святлана Ціханоўская з Вярхоўным прадстаўніком па замежных адносінах Жазэпам Барэлем і міністаркай замежных справаў Германіі Аналенай Бёрбак
    Апошнія навіны