• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Кавалеўскі – сілавікам: «Вы хочаце гарантый, і мы гатовыя іх даць. Але на што гатовыя вы?»

    24 сакавіка, 2021

    Перад Днём Волі Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі звярнуўся да супрацоўнікаў сілавых структур:

    «Усюды, акрамя ўнутраных войскаў, адмененая даплата за крапавыя бярэты. «Будоўля» ўвесь час адкладаецца, а ўсе абяцанні «прыкрыць» вас трашчаць па швах, бо з МУС уся ўнутраная дакументацыя выліваецца як з дзіравага вядра. Вы праўда ўпэўненыя, што гэтыя людзі могуць вас абараніць? Вы думаеце, яны хочуць вас абараніць?

    Я ведаю, што многія вашыя калегі ўжо гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за свой асабісты склад і развярнуць людзей. Гэта палохае генералітэт, амаль цалкам замазаны ў крыві. Яны таксама разумеюць, што блізкі дзень, калі «Алмаз», САХР, Дэпартамент Аховы, ГУБАЗіК, «Альфа», АМАП, ССА, 3214 і іншыя – адмовяцца выконваць злачынны загад і выйдуць з падпарадкавання злачынца. Гэта будзе апошні дзень усялякага баязлівага генерала.

    Вы можаце баяцца вырашыцца на вялікі крок. Пачніце з малога: не ўжывайце гвалт да людзей, не чапайце іх, паводзьце сябе мякчэй. Вашыя старанні ў разгоне ніхто не ацэніць, а тыя, хто падзякуюць за гэта, пазней будуць сцвярджаць, што такіх загадаў не давалі.

    У новай Беларусі вы хочаце захавання сацыяльных гарантый, дадзеных вам гэтай дзяржавай – і мы са свайго боку гатовыя іх даць. Але на што гатовыя вы?»

    Пошта, па якой можна звязацца з офісам Ціханоўскай – [email protected]
    Звязацца з калегамі: [email protected] або праз тэлеграм @osb_by_pol

    Бяспечна і ананімна прагаласаваць за мірны выхад з крызісу шляхам перамоваў можна ў чат-ботах:

    Прамая спасылка на галасаванне ў Telegram: https://t.me/golosby_bot
    Прамая спасылка на галасаванне ў Viber: http://bit.ly/golos-vb

    Апошнія навіны