• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская падзякавала валанцёрам у іх Дзень

    05 снежня, 2021

    «Абсалютна ўсе перадвыбарныя штабы і цяперашнія палітычныя сілы, ініцыятывы ад Голасу і Сумленных людзей да Байпола і самвыдату – уся інфраструктура дэмакратычных сілаў стаіць на плячах валанцёраў. Валанцёры вядуць медыя-каналы, пішуць сайты, распаўсюджваюць улёткі, носяць перадачы палітвязням. Майму мужу Сяргею Ціханоўскаму перадачы насілі менавіта валанцёры Краіны для жыцця. Менавіта валанцёры перакладалі маю прамову ў Еўрапарламенце на беларускую і рускую мовы – каб яна была даступная для ўсіх беларусаў. Менавіта валанцёры праекта Уклетачку дапамагаюць нашым лістам дабірацца да палітвязняў.

    На гэтым фота – валанцёры Офіса Аляксандр Дабрыянік і Вольга Агеева. Яны дапамагалі нам месяцамі, Саша за сваю актыўную пазіцыю патрапіў у турму, а Воля падтрымлівала яго падчас зняволення. На жаль, я не магу апублікаваць фотаздымкі і асабістыя падзякі ўсім валанцёрам. Але я хачу сказаць дзякуй вам, дарагія нашыя сумленныя беларусы. Вашая праца бачная, ваш унёсак неацэнны, вашая смеласць дае мне і ўсім нам моцную апору.

    Калі вы прачыталі гэты пост і вырашылі, што хочаце дапамагаць дэмакратычным сілам – ёсць некалькі шляхоў:

    Поўны тэкст паста Святланы Ціханоўскай – на яе старонцы ў Інстаграм.

    Апошнія навіны