• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская заклікала групу сяброў ААН па пытаннях бяспекі журналістаў дапамагчы беларускім медыя

    28 ліпеня, 2021

    Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на сустрэчы з прадстаўнікамі Літвы, ЗША, Аўстрыі, Балгарыі, Бразіліі, Грэцыі, Коста-Рыкі, Новай Зеландыі, Уругвая, Францыі і Швейцарыі ў ААН, якія займаюцца тэмай СМІ. Таксама яна адказала на пытанні пра тое, як група можа дапамагчы журналістам Беларусі:

    – падтрымаць саміх журналістаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, і сем'і супрацоўнікаў медыя, якія апынуліся палітвязнямі;
    – дапамагчы СМІ з сістэмамі абыходаў цэнзуры і забаронаў;
    – дапамагчы з рэлакацыямі і легалізацыяй у краінах, куды вымушана выязджаюць журналісты – каб яны маглі працягваць працу;
    – стварыць спецыяльную праграму дапамогі, прысвечаную СМІ, блогерам і кожнаму, хто працуе над распаўсюджваннем інфармацыі ў Беларусі. Па падліках эканамічнай групы толькі на аднаўленне інфраструктуры медыя Беларусі спатрэбіцца парадку 30 мільёнаў даляраў;
    – прыняць больш эфектыўныя і скаардынаваныя санкцыі, якія дапамогуць спыніць рэпрэсіі, гвалт і беззаконне;
    – арганізаваць слуханні ў Радзе Бяспекі ААН па вырашэнні крызісу ў Беларусі.

    Ціханоўская распавяла гісторыі затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клуба» на чале з Юліяй Слуцкай, «ветэранаў» «Радыё Свабода» журналістаў Іны Студзінская, Алега Груздзіловіча, Алеся Дашчынскага, галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і рэдактара Андрэя Скурко, які хварэе на цукровы дыябет. Таксама Ціханоўская дадала, што 27 ліпеня тэлеканал «Белсат», яго сайт і сацыяльныя сеткі былі прызнаныя экстрэмісцкімі, і распавяла пра журналістак канала Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову. Яна згадала і гісторыі блогераў, уключаючы Ігара Лосіка.

    «Я заклікаю ААН заняць жорсткую пазіцыю і дапамагчы беларусам спыніць гэтыя беззаконне, гвалт і рэпрэсіі, уключаючы цэнзуру СМІ, блакаванне вэб-сайтаў, адключэння інтэрнету і адмену акрэдытацый. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб напады на журналістаў і медыя, рэпрэсіі і гвалт не сталі новай нормай для Беларусі», – сказала Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны