• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская – пра ўвод войскаў у Казахстан

    06 студзеня, 2022

    Ціханоўская: «Не трэба быць палітыкам ці экспертам, каб разумець: увод войскаў – гэта заўсёды ўзброенае ўмяшанне ў справы іншай дзяржавы. Народ Беларусі ніколі не выступіў бы і не выступіць за тое, каб адправіць войска на прыгнячэнне волі народа Казахстана.

    Бо кожны беларус сэрцам разумее рашэнне супрацьстаяць дыктатуры. Кожны беларус разумее, што Лукашэнка, які страціў легітымнасць, не мае права прымаць рашэнні пра ўвод войскаў і ахвяраваць беларусамі дзеля ўзброенай сімуляцыі стабільнасці ў рэгіёне. І кожны беларус выступіць супраць любога дзеяння, якое нясе пагрозу суверэнітэту Беларусі.

    Толькі жыхары Казахстана маюць права вызначаць лёс сваёй краіны і адстойваць свой выбар. Выхад на вуліцу – гэта нармальны, а ў аўтарытарных рэжымах – адзін з нямногіх даступных грамадзянам спосабаў выказвання сваёй грамадзянскай волі. Я спадзяюся, што пратэстоўцы і ўлады Казахстана знойдуць магчымасці пачаць дыялог і вырашыць сітуацыю, не дапускаючы новых ахвяр».

    Апошнія навіны