• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская наведае Берлін і Брусэль 13-16 снежня

    12 снежня, 2020

    13-16 снежня Святлана Ціханоўская будзе знаходзіцца ў працоўнай паездцы ў Берлінe і Брусэлі. Найбольш актуальная задача візіту: спыніць гвалт і беззаконне ў дачыненні да беларусаў. Гэта будзе першы крок да палітычнага дыялогу, які павінен прывесці да вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі і новых прэзідэнцкіх выбараў.

    У Берліне Ціханоўская сустрэнецца з федэральным прэзідэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, прэзідэнтам Бундэстага Вольфгангам Шойбле, віцэ-прэзідэнтам Бундэстага Клаўдзіяй Рот, кіраўнікамі камісій па замежных справах і правах чалавека Норбертам Рётгенам і Гідэ Енсэн адпаведна. Яна таксама сустрэнецца з Янам Хекерам, дарадцам па знешняй палітыцы канцлера Меркель.

    Ціханоўская запрошаная далучыцца да экуменічнай малітвы і дыскусіі ў Берлінскім саборы. Таксама яна прыме ўдзел у акцыі салідарнасці беларускай дыяспары RAZAM і правядзе сустрэчу з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланай Алексіевіч.

    У Брусэлі Ціханоўская сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Бельгіі Аляксандрам дэ Кро і правядзе шэраг сустрэч у структурах ЕС: Жозэпам Барэлам, міністрам замежных спраў ЕС, Верай Юравай, віцэ-прэзідэнтам Еўракаміссі па каштоўнасцях і празрыстасці, Оліверам Варэлі, упаўнаважаным па пытаннях суседства і пашырэння, і Іманам Гілмарам, спецыяльным прадстаўніком ЕС па правах чалавека.

    Адбудзецца шэраг сустрэч з членамі Еўрапейскага парламента (ЕП) і палітычнымі групамі, уключна з прэзідэнтам ЕП Дэвідам Сасолі, віцэ-прэзідэнтам Хайдзі Хаўталу і дакладчыкам па Беларусі Петрасам Аўстрэвічусам у камітэце па замежных справах. Таксама Святлана Ціханоўская выступіць на сумесным пасяджэнні камітэтаў па замежных справах, развіцці, правах чалавека і дэлегацыі па сувязях з Беларуссю.

    Таксама ў Брусэлі Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных уручэнню прэміі Сахарава, якая сёлета прысуджаецца групе беларусаў як прызнанне іх імкнення да свабоды.

    Падчас паездкі запланаваныя шматлікія інтэрв'ю для міжнародных і беларускіх медыя.

    Апошнія навіны