• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская падтрымала ініцыятыву Фонду Салідарнасці BYSOL, дзе рэпрэсаваныя беларусы змогуць адкрыць персанальныя зборы дапамогі

    28 мая, 2021

    У Беларусі жывуць дзясяткі тысяч чалавек, якія пацярпелі ад рэпрэсій рэжыму. Гэта дзясяткі тысяч асабістых і сямейных трагедый. Увесь тыдзень сусветная супольнасць абмяркоўвае захоп у закладнікі Рамана Пратасевіча, але кожнаму з журналістаў і нашых міжнародных партнёраў я кажу, што ў закладніках цяпер 9 мільёнаў чалавек. І далёка не ўсе іх гісторыі з'яўляюцца ў СМІ. Прама зараз шматлікім беларусам патрэбная дапамога. Але часам яны нават не ведаюць, каго папрасіць пра яе.

    Таму фонд Bysol адкрыў кірунак, у якім кожны пацярпелы ад дзеянняў рэжыму (ці блізкі сваяк пацярпелага) можа адкрыць персанальны збор дапамогі. Падаць заяўку могуць і ініцыятывы, якія ўзмацняюць ціск на рэжым.

    • Як атрымаць дапамогу?

    – Калі вы хочаце падаць заяўку на атрыманне падтрымкі, запоўніце форму.
    – Калі вам патрэбная дапамога з заяўкай, вы можаце напісаць валанцёрам фонду ў тэлеграм-акаўнт @bysol_fundraising.

    • Як дапамагчы іншым?

    Калі вы хочаце дапамагчы аднадумцам, вы можаце выбраць на сайце Bysol любы з дзеючых збораў: персанальных або падтрымку ініцыятыў. Вы можаце падпісацца на дапамогу сям'і палітвязня або змушанаму збегчы ад пераследу студэнту, актыву медыкаў або медыя-каналам (для ўваходу на сайт выкарыстоўвайце VPN).

    Памятайце: узмацніць салідарнасць і пабудаваць новую Беларусь мы зможам, толькі калі навучымся прымаць дапамогу і дапамагаць самі.

    Апошнія навіны