• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вызваліць усіх невінаватых. Каманда Ціханоўскай прадставіла праект Амністыі

    01 ліпеня, 2021

    Каманда Святланы Ціханоўскай прэзентавала механізм, як правесці амністыю беларусаў, якія бязвінна апынуліся за кратамі. Гэта Акт аб вызваленні ад адказнасці і аднаўленні ў правах асоб, якія зведалі пераслед па палітычных матывах. Па сутнасці, гэта ўжо гатовае рашэнне, як вызваліць людзей на працягу двух дзён. Каб Акт пачаў працаваць, яго павінен падпісаць лідар Беларусі ў пераходны перыяд.

    Дакумент апублікаваны на сайце Ціханоўскай для публічнага абмеркавання.

    На рускай мове – https://tsikhanouskaya.org/ru/amnesty/
    На беларускай мове – https://tsikhanouskaya.org/be/amnesty/
    In English – https://tsikhanouskaya.org/en/amnesty/

    Кароткі змест Акта:

    Першы артыкул Акта ўключае тых, хто быў асуджаны або абвінавачаны па палітычных артыкулах. Гэта 21 артыкул КК, самыя папулярныя – «абраза прэзідэнта», «распальваньне сацыяльнай варожасці», «арганізацыя масавых беспарадкаў» і г.д. Усе гэтыя артыкулы выкарыстоўваліся толькі для рэпрэсій, таму ўсе асуджаныя і абвінавачаныя па іх з 8 траўня 2020 года выйдуць на свабоду і будуць амніставаныя на працягу двух сутак. Гэта Ігар Лосік і Павел Севярынец, Сяргей Ціханоўскі і Вольга Залатар, Марыя Калеснікава і Максім Знак – і тысячы людзей. Гэты спіс значна шырэй, чым база палітвязняў.

    Другая артыкул Акта ўключае тых, хто абвінавачаны або асуджаны па артыкулах, якія не з'яўляюцца палітычнымі, але іх часта выкарыстоўваюць, каб пасадзіць нязгодных. Гэта могуць быць нявыплата падаткаў або карупцыя, адмыванне сродкаў або атрыманне хабараў. Усе, у дачыненні да каго распачатыя такія справы з 8 траўня 2020 года, выйдуць з турмы на працягу двух дзён і атрымаюць магчымасць перагляду справы ў сумленным судзе – да гэтага моманту яны будуць пад падпіскай аб нявыездзе. Мы ўпэўненыя, справы абсалютнай большасці будуць закрытыя пры пераглядзе. Гэта Віктар Бабарыка і ўсе ўдзельнікі справы «Белгазпрамбанка», Марына Золатава і іншыя супрацоўнікі TUT.by, старшыня прэс-клуба Юлія Слуцкая і ўсе яе калегі.

    Таксама Акт уключае тых, хто атрымаў адміністрацыйную адказнасць па «палітычных» артыкулах накшталт артыкула 23.34 з 8 траўня 2020 года. Усе, хто яшчэ адбывае суткі, будуць вызваленыя на працягу двух дзён, а ўсе, хто выплаціў штрафы – змогуць у будучыні атрымаць кампенсацыі. Усе звольненыя па палітычных матывах з 8 траўня 2020 падлягаюць аднаўленню на працы.

    І важны момант: усе, хто будзе амніставаны і выйдзе на свабоду, чакаючы перагляду сваёй справы, змогуць удзельнічаць у новых выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    Палажэнні акта таксама адпавядаюць з канцэпцыяй рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій, прапанаванай НАК.

    Прачытаць і пракаментаваць праект Акта вы можаце на сайце Святланы Ціханоўскай – https://tsikhanouskaya.org/be/amnesty/.

    Апошнія навіны