• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Марш памяці Рамана Бандарэнкі

    15 лістапада, 2020

    Святлана Ціханоўская падтрымала усіх, хто выйдзе сёння на марш:

    “Дарагія беларусы!

    Мы не даруем смерці Рамана Бандарэнкі. Мы не даруем смерцяў Дзяніса Кузняцова, Арцёма Парукава, Мікіты Крыўцова, Канстанціна Шышмакова, Аляксандра Будніцкага, Станіслава Чуры, Генадзя Шутава, Аляксандра Віхора і Аляксандра Тарайкоўскага. Мы навечна запомнім іх імёны і будзем тыдзень за тыднем выконваць план Народнага Трыбунала, каб жыццям нявінных людзей больш не пагражалі злачынцы.

    Ніхто не дапаможа нам вярнуць у краіну закон, калі мы не будзем рабіць гэтага самі. Таму мы перастаем чакаць, што рэжым разваліцца сам. Кожны з нас можа знайсці сваю форму пратэсту – няхай гэта будуць забастоўкі, шматтысячныя маршы, адзіночныя пікеты, эканамічны байкот або збор сведчанняў злачынстваў супраць народа.

    Сабраўшы і праверыўшы сведчанні, мы прагаласуем за абвінавачванне памагатых рэжыму – і 20 снежня на вуліцах беларускіх гарадоў аб'явім Народны Трыбунал. Але мы не чакаем 20 снежня, каб пратэставаць. Мы робім гэта кожны дзень і кожны тыдзень. Я падтрымаю кожнага, хто выйдзе на марш сёння. Бо гэта не звычайны марш, гэта марш памяці Рамана Бандарэнкі. Марш не толькі за нашу свабоду, але і за наша жыццё. І раз нам даводзіцца змагацца за іх усім разам, паклапаціцеся пра сябе і паплечнікаў – не забудзьцеся надзець маску”.

    Апошнія навіны