• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 20 траўня

    21 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларусы Быдгашча правялі акцыю ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, якому 20 траўня споўнілася 30 гадоў.
    • У Офісе Ціханоўскай інфармацыю пра магчымасць зняцця ЗША санкцыяў з Беларусі ў абмен на транзіт збожжа з Украіны назвалі «прадметам для працы»: сёння няма падставаў для паслаблення санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі – ён павінен толькі павялічвацца.
    • У Крызісным Цэнтры ЦБС працуе гарачая лінія для людзей, якія сутыкнуліся з наступствамі вайны ва Украіне і маюць патрэбу ў першаснай псіхалагічнай дапамозе. Больш падрабязна тут.
    • У Берліне адбылася прэзентацыя кнігі рэдактара @euroradio Змітра Лукашука «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы».

    #непадпарадкаванне 

    • Беларусы ў Чыжоўцы павіншавалі палітвязня Ігара Лосіка з 30-годдзем.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 19 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 20 траўня: прапагандысты спрабуюць выстаўляць напад Расіі на Украіну «канфліктам Расіі і Захаду».

    #інфармацыйныфронт

    • BYPOL апублікаваў відэа пра дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС – сакрэтнай арганізацыі, якую МУС выкарыстоўвае для прыкрыцця набору агентаў.
    • Уладальнік кіеўскага арт-паба «Торвальд» Віталь Броўка у інтэрв'ю распавёў пра вайну, салідарнасць і падзяку ўкраінцаў.
    • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты». У ім распавядаюць пра падзенне рэальных прыбыткаў беларусаў, прызнанне Расіі тэрарыстычнай дзяржавай у Літве, утоеную мабілізацыю ў Расіі, пра што піша 8-гадовы хлопчык у Марыупалі і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб выратаваць беларусаў ад тэлевізара.
    • Voice of America апублікаваў рэпартаж з першага дня агнявых трэніровак чарговай групы добраахвотнікаў для палка «Пагоня». Prague Support Team перадаў поўную базавую экіпіроўку для амаль 40 байцоў палка.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны