• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 18 красавіка

    18 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Фонд BYSOL перадаў 40 камплектаў формы і рыштунку (на фота) ва Украіну. Prague Support Team і Kirill Jakimovič сфармавалі для фонда 40 «пражскіх камплектаў» з рыштункам, формай і абуткам.
    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 18 красавіка: частка 1, частка 2, частка 3.
    • Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 18 красавіка: Украіну вінавацяць у стварэнні ядзернай зброі, каб абгрунтаваць любыя дзеянні, якія робяцца рэжымам.

    #інфармацыйныфронт

    • Антываенны стрым Анатоля Лябедзькі з Андрэем Курэйчыкам – пра вайну ва Украіне і Антываенны Рух, лісты Макея еўрапейскім дыпламатам і калапс грузаперавозак на мяжы Беларусі і краінаў ЕС. Запіс – тут.
    • Новы выпуск «Честной газеты»: у ім распавядаюць пра мову варожасці, якая падаграецца дзяржаўнымі СМІ і прывяла ў свой час да генацыду ў Руандзе, а таксама пра эканоміку Беларусі, інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай і інш. У часы, калі да сумленных СМІ ў большасці беларусаў няма доступу, на першы план выходзіць самвыдат. Кожная ўлётка і газета дапаможа выратаваць беларуса ад тэлевізара. Спампоўвайце новы выпуск тут.
    • Падборка самвыдату за тыдзень: «Беларусский Вестник», «Протестный Гомель» і іншыя. Спампоўвайце тут, друкуйце і распаўсюджвайце.
    • «Кіберпартызаны» распавялі пра «рэйкавую вайну» і Windows XP на беларускіх прадпрыемствах. Відэа тут.
    • «Честные люди» працягваюць дабівацца ад чыноўнікаў адказаў на пытанні пра вайну ва Украіне: галоўны спецыяліст Гродзенскага аблвыканкама выказаўся супраць расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны