• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Парыж выступіла перад беларусамі і ўкраінцамі

    24 лютага, 2022

    «Я хачу выказаць жудасны сорам за тое, што нашая краіна цяпер выкарыстоўваецца для агрэсіі супраць блізкіх суседзяў. Беларусь сёння прачнулася ў статусе агрэсара – гэта ганьба для ўсяго нашага народа. Але ж мы не прымалі гэтае рашэнне, мы супраць вайны і супраць менавіта гэтай вайны.

    Нашыя народы ні ў якім разе не павінны страляць адзін у аднаго. Нашыя дзеці не павінны заставацца без бацькоў з-за дыктатараў, для якіх сённяшнія загінулыя – гэта статыстыка, а не трагедыя.

    Прэзідэнт Украіны недзе гадзіну таму сказаў: «Калі вы сёння не дапаможаце Украіне – заўтра вайна пастукаецца ў вашыя дзверы». Беларусы лепей за ўсіх цяпер разумеюць гэта. Беларусы ўжо бачаць пад сваімі дзвярыма чужыя танкі. І я тут, я з вамі, каб запэўніць, што мы зробім усё магчымае, каб абедзве нашыя краіны былі мірнымі, свабоднымі і незалежнымі.

    Жыве Беларусь. І Слава Україні!»

    Апошнія навіны