• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Праз гэта вы не можаце вярнуць сабе нармальнае жыццё». Як выратаваць Беларусь ад эканамічнага крызісу

    03 жніўня, 2022

    Задача дзяржавы – абараняць інтарэсы грамадзянаў. Рэжым з гэтым катастрафічна не спраўляецца. У краіне працягвае разганяцца інфляцыя, але заробкі павышацца не будуць. Працягваюць пагаршацца ўмовы працы – у 2022-м беларусы сталі часцей гінуць на працы.

    Адзін чалавек у Беларусі стварыў вакол сябе сістэму, якая фактычна стала падаткам на Лукашэнку. Ён аддае тэрыторыю Беларусі для саўдзелу ў вайне і ўзяў у закладнікі тысячы людзей. З-за гэтага вы не можаце вярнуць сабе нармальнае жыццё, як бы ні спрабавалі. Каб гэта атрымалася – Лукашэнка павінен сысці.

    8-9 жніўня Святлана Ціханоўская збірае Канферэнцыю Новай Беларусі, на якой будзе дыскусія «Як стварыць умовы для годнага жыцця і выратаваць краіну ад эканамічнага крызісу?». Далучайцеся да анлайн-трансляцыі, задавайце свае пытанні. І дасылайце ўжо зараз свае меркаванні пра тое, што трэба рабіць, – каб палітыкі чулі ваш голас.

    Форма для прапановаў: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf8QhKYXtEhmTUC-UjZYHlpZHuHchYAPeIksCdQ1ypZCd6i6A/viewform

    Праграма Канферэнцыі: https://conferencenewbelarus.org

    Апошнія навіны