• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 12 траўня

    13 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Фонд BYSOL адправіў вялікі грузапасажырскі Ford Transit для беларусаў з Prague Support Team – беларусаў Чэхіі, якія займаюцца падтрымкай беларускіх добраахвотнікаў, дастаўкай экіпіроўкі, рыштунку і гуманітарнай дапамогі ва Украіну.
    • Беларусы распрацавалі для УСУ тэст для таго, каб раскрываць расійскіх дыверсантаў, якія выдаюць сябе за беларускіх палітычных уцекачоў.
    • Павел Латушка правёў сустрэчу з палітычным дырэктарам МЗС Харватыі Петарам Міхатавым. Харватыя лічыць рэжым суагрэсарам у вайне і працягне ціснуць на нелегітымную ўладу.
    • Беларусы Шчэціна сабраліся, каб ушанаваць памяць забітых расійскімі войскамі ўкраінскіх дзяцей.
    • Амбасадарка ЗША Джулі Фішэр і нам. дзяржсакратара Робін Даніган правялі сустрэчу з кіраўніком фонду BYSOL Андрэем Стрыжаком. Галоўнае з сустрэчы: ЗША бачаць розніцу паміж беларусамі і рэжымам.
    • Беларусы і ўкраінцы распрацавалі дадатак, які дазваляе зазірнуць у вакно разбураных украінскіх гарадоў. Яны замянілі ўвесь кантэнт праграмы Look Out My Window на відэа з разбураных гарадоў Украіны.
    • У Сейме Літвы прайшлі палітычныя кансультацыі (на фота) на тэму Беларусі: беларусаў не будуць дыскрымінаваць на ўрадавым узроўні ў Літве, для рэжыму створаць трыбунал.
    • Беларусы правялі акцыю ў падтрымку ўкраінскай актывісткі Ірыны Зямляны каля амбасады Расіі ў Вільні.
    • Украіна зноў будзе выдаваць беларусам віды на жыхарства.
    • Dissidentby запусцілі сервіс, які дапамагае знайсці працу палітычным вязням.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 12 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 12 траўня: прапагандысты зноў пачалі расказваць пра нібыта існуючыя ва Украіне «біялабараторыі», у якіх выраблялі зброю.

    #непадпарадкаванне

    • Мінчукі пратэстуюць супраць вайны і рэжыму.
    • Саюз маці сумесна з ТАА «Юркомпас» укараніў легальны алгарытм вызвалення ад прызыву і мабілізацыі ваеннаабавязаных.
    • У Брэсце беларус выйшаў з антываенным плакатам да расійскага консульства. Ён атрымаў 10 сутак.

    #інфармацыйныфронт

    • Франак Вячорка ў інтэрв'ю «Стране для жизни» распавёў пра аб'яднанне дэмакратычных сілаў, прадстаўніцтва Ціханоўскай у Кіеве, кантакты з беларускімі добраахвотнікамі і інш.
    • Марына Ментусава, Наста Базар, Яўгенія Доўгая і «Север» з Батальёна Каліноўскага расказваюць пра маштабы згвалтаванняў на вайне, што такое быць двойчы ўцякачкай, як беларускі дапамагаюць Украіне: валанцёраць, арганізуюць зборы, падтрымліваюць і рыхтуюць медыкаў для фронту.
    • Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» распавяла, у якой ступені будучыня Беларусі залежыць ад вынікаў вайны, а ў якой – ад саміх беларусаў.
    • Журналісты выдання MOST паразмаўлялі з беларусамі, якія валанцёраць ва Украіне і знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны