• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Стань часткай валанцёрскай праграмы Офіса Святланы Ціханоўскай

    04 чэрвеня, 2022

    Нашыя валанцёры атрымліваюць магчымасць працаваць з камандай Офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама дапамагаць іншым дэмакратычным сілам і ініцыятывам Платформы Салідарнасці. Мы стараемся ствараць умовы для развіцця і павышэння прафесіяналізму кожнага валанцёра.

    Для гэтага мы:

    • дапамагаем знайсці рэсурсы для выканання задачаў Офіса;
    • падтрымліваем праекты валанцёраў;
    • расказваем пра адукацыйныя магчымасці і стажыроўкі;
    • арганізоўваем майстар-класы і званкі з харызматычнымі экспертамі для абмену досведам.

    Разам мы імкнемся стварыць аснову будучай Беларусі – грамадства, дзе людзі ведаюць, як павінна працаваць дзяржаўная сістэма, разумеюць механізмы ўплыву на яе, цэняць сваю гісторыю і культуру, актыўныя ў грамадстве, з'яўляюцца лідарамі сваіх супольнасцяў і прасоўваюць дэмакратычныя каштоўнасці.

    Валанцёры могуць даведацца пра асаблівасці працы ў той ці іншай сферы, атрымаць пэўныя навыкі і вопыт за кошт працы з прафесіяналамі сваёй справы, дапоўніць сваё партфоліа. Валанцёрскі досвед можа даць магчымасць удзелу ў стажыроўках, канферэнцыях і адукацыйных праграмах.

    Мы асвятляем нашую дзейнасць у канале Валанцёраў Офіса. Там мы дзелімся тым, што робяць валанцёры, расказваем пра адукацыйныя магчымасці, пра тое, як працуе Офіс і дзе неабходная дапамога – вы можаце падпісацца, каб быць у курсе. Таксама мы запусцілі збор і просім вас падтрымаць нашую працу.

    Стаць валанцёрам можна праз @AskOffice_Bot альбо запоўніць заяўку па гэтай спасылцы

    Апошнія навіны