• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ў адказ на эскалацыю гвалту ў Беларусі абмеркавала з пасламі замежных дзяржаў новыя санкцыі

    16 лістапада, 2020

    Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з пасламі Даніі, Нідэрландаў, Швецыі, Канады, Ірландыі і прадстаўніком Паўночнага савета, каб абмеркаваць падзеі мінулых выхадных.

    Святлана заявіла, што сітуацыя патрабуе рашучых дзеянняў: прыйшоў час эканамічных санкцый супраць дзяржпрадпрыемстваў і фірмаў, звязаных з Лукашэнкам, прыпынення праграм фінансавага развіцця, якія ідуць праз дзяржаву, спынення супрацоўніцтва з дзяржбанкамі – у прыватнасці, з Беларусбанкам і Белаграпрамбанкам. Таксама абмяркоўвалася абмежаванне на закупку нафтапрадуктаў з Беларусі і іншай прадукцыі дзяржпрадпрыемстваў. Усе гэтыя меры звязаныя з яўнай эскалацыяй гвалту з боку рэжыму.

    Чакаецца, што ўжо на гэтым тыдні краіны ЕС увядуць новы пакет індывідуальных санкцый і абмяркуюць увядзенне эканамічных санкцый.

    Паслы на сустрэчы распавялі, што іх краіны ўжо аказваюць і пашыраюць дапамогу беларускім журналістам, сем'ям палітвязняў, актывістам, рабочым і студэнтам. Таксама паслы падтрымалі ініцыяцыю міжнароднага расследавання злачынстваў супраць народа Беларусі ў рамках універсальнай юрысдыкцыі.

    Святлана Ціханоўская заявіла, што пасля сыходу Лукашэнкі Беларусь далучыцца да Міжнароднага крымінальнага суду, які займаецца справамі аб генацыдзе, ваеннымі злачынствамі і злачынствамі супраць чалавечнасці. Гэта дасць гарантыю незалежнага і непрадузятага судовага працэсу над пасобнікамі рэжыму і не дазволіць ім пазбегнуць пакарання.

    Таксама Святлана заклікала дыпламатаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, да больш актыўных дзеянняў на акцыях пратэсту, бо іх прысутнасць ахоўвае людзей ад неапраўданага гвалту з боку рэжыму.

    Апошнія навіны