• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Цяпер у Беларусі так шмат палітзняволеных, што кожны дзень некалькі людзей сустракаюць свае дні нараджэння за кратамі. І наш абавязак – падтрымаць іх»

    25 жніўня, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень нараджэння Арцёма Сакава – добрага і таленавітага хлопца, які быў аператарам у камандзе майго мужа, Сяргея Ціханоўскага на канале «Краіна для жыцця».

    Цяпер яны разам праходзяць па агульным абвінавачванні – па «справе Ціханоўскага». І яны абодва ўжо другі дзень нараджэння сустракаюць за кратамі.

    Сёння дні нараджэння і ў паэта, рэжысёра Ігната Сідорчыка, і ў прадпрымальніка Сяргея Красоўскага. Зараз у Беларусі так шмат нявінна асуджаных і зняволеных, што кожны дзень некалькі людзей вымушаныя сустракаць свае дні нараджэння ў турэмнай камеры. І кожнаму з іх патрэбная нашая падтрымка.

    Нядаўна Сяргей Ціханоўскі перадаў праз адваката, што ў працах Маркса і Энгельса яго зачапіла думка пра людзей, асуджаных без віны: «Дзяржава адсякае ад сябе свае жывыя часткі кожны раз, калі яна робіць з грамадзяніна злачынца». Ад сябе ён дадаў: «Тыя, хто робіць са звычайных людзей ворагаў і злачынцаў, рызыкуюць самі апынуцца ахвярай іх «злачынстваў».

    Арцём Сакаў, Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Цыгановіч, Дзмітрый Папоў і тысячы беларусаў працавалі, змагаліся, выходзілі на вуліцу за нашую агульную волю. Калі ў гэтым было іх «злачынства», то Сяргей мае рацыю: гэты рэжым пераможа менавіта свабода – у думках і сэрцах».

    Павіншаваць з днём нараджэння палітвязняў можна па гэтых адрасах.

    Арцём Сакаў: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А

    Ігнат Сідорчык: №49, 213010, Шклоў, Маладзёжная, 2 б

    Сяргей Красоўскі: ВК №2, 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1

    Сяргей Ціханоўскі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

    Апошнія навіны