• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра магчымы ўдзел Беларусі ў ваенным канфлікце

    20 студзеня, 2022

    Ціханоўская: «Дэмакратычныя сілы катэгарычна супраць удзелу Беларусі ў ваенным канфлікце на чыім-небудзь баку. Гэта супярэчыць імкненню да нейтралітэту, закладзенаму ў дзейнай версіі Канстытуцыі. Нагадаю, што яна яшчэ не скасаваная.

    Мы з трывогай адзначаем, што стан вайсковай эскалацыі становіцца нормай для рэжыму. Лукашэнка не здольны вырашаць эканамічныя праблемы, таму шукае ворагаў і адкладае рэформы. Гэта пагаршае і без таго няпростае становішча грамадзянаў Беларусі. Мы заклікаем пачаць вырашаць унутраныя праблемы краіны, а не ўмешвацца ў чужыя канфлікты.

    Мы выступаем катэгарычна супраць уцягвання Беларусі ў гібрыдны канфлікт, які зараз развязваецца супраць Украіны. Рэжым запрашае расійскія войскі на тэрыторыю Беларусі ў перыяд палітычнага абвастрэння, што ўжо з'яўляецца недружалюбным крокам у дачыненні да Украіны. Вобраз Беларусі як мірнай і дружалюбнай краіны разбураны канчаткова.

    Рэгулярнае з'яўленне на тэрыторыі Беларусі замежных войскаў нясе пагрозу незалежнасці краіны і павялічвае напружанасць у рэгіёне. Гэта не адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі.

    Межы і тэрытарыяльная цэласнасць дзяржаў павінны быць недатыкальныя. Мы асуджаем любыя спробы замахаў на чужую тэрыторыю. Мы заклікаем вырашаць усе канфлікты шляхам дыялогу без пагроз ужывання сілы або дэманстрацыі ваенных падрыхтовак.

    І я нагадаю, што Аляксандр Лукашэнка, які пацярпеў паражэнне на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, не мае права займаць пасаду прэзідэнта, прадстаўляць дзяржаву ва ўнутранай і знешняй палітыцы, у тым ліку аб'яўляць і праводзіць ваенныя вучэнні».

    Апошнія навіны