• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Пастанова Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі «Аб дзеяннях, накіраваных на аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь»

    22 верасня, 2022

    На падставе Заявы ад 22.09.2022 Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі пастанаўляе: 

    1. Прадстаўніку па законнасці і правапарадку – прадставіць у Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі даклад аб гатоўнасці і тэрмінах рэалізацыі плана мабілізацыі «Перамога».

    2. Прадстаўніку па абароне і нацыянальнай бяспецы – прадставіць у Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі план арганізацыйнай, інфармацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку на тэрыторыі Украіны.

    3. Прадстаўніку па транзіце ўлады – падрыхтаваць і накіраваць інструкцыі дзяржаўным служачым, якія заявілі аб гатоўнасці падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі, для наступнай рэалізацыі пры запуску плана “Перамога”, а таксама ўнесці на разгляд і зацвярджэнне Кабінету праект палажэння аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў Беларусі.

    4. Прадстаўніку па замежных справах – прадставіць план дзеянняў па забеспячэнні практычных крокаў міжнароднай супольнасці ў падтрымку намаганняў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і аднаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

    5. Прадстаўніку па замежных справах сумесна з прадстаўніком па транзіце ўлады – падрыхтаваць прапановы аб пераглядзе дагаворна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй.

    6. Прадстаўнікам забяспечыць выкананне пп. 1-5 у тэрмін да 5 кастрычніка 2022 года.

    Апошнія навіны