• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прававы аналіз умоваў у турмах, пазіцыя па ядзернай зброі ў Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 22-27 траўня

    28 мая, 2023

    ЯДЗЕРНАЯ ЗБРОЯ. Святлана Ціханоўская заклікала замежных партнёраў і беларусаў сарваць планы дыктатараў па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі: «Размяшчэнне ядзернай зброі ў нашай краіне ўзмоцніць і без таго велізарны кантроль Расіі над Беларуссю. Гэтую зброю складана будзе вывесці, яна можа стаць прадметам гандлю і агрэсіі з боку Расіі. А наступствы гэтага будуць гадамі разграбаць беларусы. Таму мы з вамі павінны зрабіць усё, каб сарваць планы Пуціна і Лукашэнкі».

    Намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі таксама пракаментаваў: «Гэты крок – уяўная пагроза незалежнасці Беларусі. Мы працуем з міжнароднымі арганізацыямі і нацыянальнымі ўрадамі над тым, каб перадухіліць такі сцэнар і дамагчыся поўнага вываду расійскіх войскаў і абʼектаў з тэрыторыі нашай краіны».

    БЕЛАРУСЬ-УКРАІНА. 26 траўня Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на 15-м Кіеўскім форуме па бяспецы. Беларуская лідарка адзначыла, што дэмакратычная Беларусь будзе крыніцай бяспекі для Украіны і ўсёй Еўропы, што Беларусь выйдзе з саюзных пагадненняў з Расіяй. Ціханоўская падтрымала Формулу міру, якую прапанаваў прэзідэнт Зяленскі.

    БЕЛАРУСЬ-ІСЛАНДЫЯ. 25 траўня Святлана Ціханоўская прыняла міністарку замежных справаў Ісландыі Тордыс Кольбрун Рэйкф‘ёрд Гільфадоцір у сваім Офісе ў Вільні. Дамовіліся пра працяг супрацы ў межах Рады Еўропы, а таксама ААН. Абмяркоўвалі правядзенне супольнай дыскусіі падчас генасамблеі ў ААН, кампанію па недапушчэнні ядзернай зброі, а таксама дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці.

    УМОВЫ Ў ТУРМАХ. Юрыдычная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала дэталёвы аналіз таго, як пагаршаюцца ўмовы ўтрымання палітвязняў у месцах несвабоды ў Рэспубліцы Беларусь. Аналіз можна спампаваць па спасылцы.

    СІТУАЦЫЯ З АДВАКАТАМІ Ў БЕЛАРУСІ. Адвакатаў у Беларусі з кожным днём робіцца ўсё менш, за тры гады на 500 чалавек менш. Прычыны – рэпрэсіі, павышаныя рызыкі, змены ў заканадаўстве пра адвакатуру. Якая цяпер сітуацыя ў рэгіёнах і па ўсёй краіне? Ці зменіцца яна хуткім часам? Што рабіць беларусам і беларускам, каб атрымаць юрыдычную дапамогу? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.

    АДУКАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды завяршэння навучальнага года: «Нашыя дзеці павінны вучыцца ў школе, вольнай ад прапаганды. Мы хочам, каб нашыя дзеці вучыліся ў найлепшых ВНУ Беларусі і Еўропы, а не ішлі ў вайсковую вучэльню. У нашых сілах супрацьстаяць гэтаму, таму што толькі ад нас залежыць лёс нашых дзяцей».

    САНКЦЫІ. Святлана Ціханоўская правяла званок з міністрам замежных справаў Партугаліі на тэму санкцыяў супраць Беларуськалію. Раней міністру была перададзеная справаздача НАУ па незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў у Беларусь. Ціханоўская заклікала не змякчаць санкцыі супраць Беларуськалію, і разгледзіць новыя, у тым ліку індывідуальныя санкцыі за рэпрэсіі супраць беларусаў і саўдзел рэжыму ў вайне.

    ВАЛАНЦЁРЫ ОФІСА. Валанцёры Офіса правялі размову з сузаснавальніцай ініцыятывы «ІншыЯ» Марынай Штрахавай. Падчас размовы абмеркавалі наступныя пытанні: што такое інклюзія, як яна дапамагае грамадству і якія праблемы з інклюзіяй існуюць у Беларусі. Адказы на асноўныя пытанні можна знайсці ў картках, а ўсю размову прачытаць тут

    РАЗМОВЫ З БЕЛАРУСАМІ. У чацвер, 25 траўня, Святлана Ціханоўская правяла штотыднёвыя асабістыя размовы з беларусамі. Разам з ёй была дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.

    МЕДЫЯ. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Tvn24 (Польшча), Факти тижня ICTV (Украіна), Rzeczpospolita (Польшча), IntelliNews (Міжнароднае), Luxemburger Wort (Люксембург), RUV Icelandic state TV (1, 2) (Ісландыя), UK Daily Express online (1, 2, 3) (Вялікабрытанія), БелСАТ (1, 2, 3, 4, 5) (Беларусь).

    Апошнія навіны