• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 5-11 красавіка

    11 красавіка, 2021

    Падрыхтоўка да перамоў і ціск на рэжым:

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванне з Каардынацыйнай радай, на якім абмеркавала ўмовы перамоў, магчымыя сцэнары развіцця падзей і стварэнне перамоўнай групы.

    – Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў, якімі будуць фарматы і сцэнары перамоў. Пасярэднікамі могуць выступіць Францыя, Германія, Швейцарыя, скандынаўскія краіны. Платформу для перамоў прапануе АБСЕ.

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванне з аб'яднаным стачачным рухам («Гроднаазот», «Нафтан», БМЗ). Галоўнай задачай аб'яднання з'яўляецца падрыхтоўка агульнанацыянальнай стачкі.

    – Святлана Ціханоўская заклікала Глабальныя прафсаюзы абараніць працоўных у Беларусі. Таксама міжнародныя прафсаюзы плануюць кампанію ціску на арганізацыі і кампаніі, якія супрацоўнічаюць з дзяржаўнымі прадпрыемствамі.

    – Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай МЗС Іспаніі Аранчай Гансалес Лаяй. Іспанія падтрымлівае беларускі народ і ў ЕС, і ў міжнародных структурах і падтрымае 4 пакет санкцый. На сустрэчы з міністаркай абмяркоўвалі, як дапамагчы беларусам зараз і пасля пераменаў.

    – Святлана Ціханоўская прапанавала Нарвегіі і Эстоніі ініцыяваць новыя слуханні па Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.

    – Валер Кавалеўскі абмеркаваў з Еўракамісіяй рэалізацыю тэхнічнай дапамогі ЕС для Беларусі, а таксама Усёабдымны план макрадапамогі для Беларусі ў пераходны перыяд і пасля выбараў.

    – Ціханоўская прыняла амбасадараў 10 паўночных краін, дзе прадставіла свой план па выхадзе краіны з крызісу, і прапанавала правесці папярэднія кансультацыі па арганізацыі перамоў, а таксама спосабы ціску на рэжым.

    – Офіс правёў тэлефанаванне з ByPol, падчас якога абмеркавалі працу сітуацыйна-аналітычнага цэнтра, апошнія падзеі ў Беларусі, а таксама тактыкі бяспечных пратэстаў і настроі ўнутры сілавых структур рэжыму. Таксама Ціханоўская правяла тэлефанаванні з беларускімі студэнтамі і медыкамі.

    – На 19-20 красавіка запланаваная сесія Парламенцкай Асамблеі ЕЎРАНЕСТ, на якой Святлана Ціханоўская ўзначаліць беларускую дэлегацыю. Валер Кавалеўскі прыняў удзел у дыскусіі па сітуацыі ў Беларусі дэпутатаў Еўрапарламента ў межах падрыхтоўкі да сесіі.

    – БДІПЧ АБСЕ звярнулася да рэжыму Лукашэнкі і прапанавала маніторынг за беларускімі судамі і кансультацыі па беларускім заканадаўстве, якое выкарыстоўваецца для рэпрэсій супраць апанентаў. Кіраўніца АБСЕ Ан Ліндэ заклікала Мінск прыняць прапанову БДІПЧ АБСЕ, вызваліць палітвязняў і пачаць дыялог.

    Падтрымка і ўзаемадапамога:

    – Святлана Ціханоўская адказала на пытанні беларусаў у стрыме на сваім канале. Яна заявіла, што барацьба працягваецца, як і ціск на рэжым, і падрыхтоўка да перамоў. Ціханоўская заявіла, што яе мэта – правесці новыя свабодныя выбары, удзельнічаць у якіх яна не плануе.

    – Кіраўнік Кабінета Валер Кавалеўскі сустрэўся анлайн з валанцёрамі Офіса і распавёў пра працу міжнароднай каманды, вынікі міжнародных паездак і адносіны з міжнароднымі партнёрамі.

    – Офіс па адукацыі Кабінета Ціханоўскай пад кіраўніцтвам Вольгі Шпарагі зрабіў папярэдні аналіз новага Кодэкса па адукацыі.

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька сустрэўся з амбасадарам Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакостам.

    – Офіс па адукацыі зрабіў агляд акадэмічнай дапамогі, па якую беларускія студэнты і выкладчыкі могуць звяртацца ў Германіі.

    – Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю замежным выданням распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі і працу па падрыхтоўцы да перамоў: Новы час (Беларусь), Foreign Policy Mag (ЗША), Radio ZET (Польшча) – два матэрыялы (раздва).

    Апошнія навіны