• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 16 красавіка

    16 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы малююць антываенныя графіці, выказваючы свой пратэст вайне на вуліцах розных гарадоў.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Батальён Кастуся Каліноўскага дзякуе беларусам усяго свету за гуманітарную дапамогу, якую яны адпраўляюць з самых розных краінаў.
    • Беларускі спартсмен і актывіст SOS BY Канстанцін Якаўлеў абвясціў дабрачынны збор для Украіны і просіць усіх яго падтрымаць.
    • Беларускія мастакі і мастачкі малююць разнастайныя працы на тэму вайны ва Украіне.
    • Фонд спартыўнай салідарнасці правядзе дабрачынны шахматны турнір у падтрымку ўкраінскіх дзяцей, усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя бальніцы ОХМАТДИТ.
    • Беларусы заклікаюць усіх далучыцца да падпісання петыцый. Дзякуючы гэтаму мы зможам прадэманстраваць, што большасць людзей выступаюць за мір і патрабуюць спынення ваенных дзеянняў. Акрамя таго, петыцыя – гэта самы просты і бяспечны спосаб выказаць сваю пазіцыю.
    • У Беластоку прайшла жаночая акцыя беларусак у знак салідарнасці з Украінай.

    #інфармацыйныфронт

    • Вядомы беларускі актор Аляксандр Ждановіч даў новае інтэрв'ю для ютуб-канала «Жыццё-маліна», у якім падзяліўся думкамі пра вайну ва Украіне і распавёў пра сваё супрацьстаянне рэжыму.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны