• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынік выступу Святланы Ціханоўскай у Еўрапарламенце – што ЕС зробіць для Беларусі

    03 снежня, 2020

    Учора Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў пасяджэнні камітэта замежных справаў Еўрапарламента, прысвечаным Беларусі. Еўракамісар у еўрапейскай палітыцы суседства Олівер Варг павітаў Святлану: «Спадарыня Ціханоўская, сардэчна запрашаем! Я хацеў бы зноў сустрэцца з вамі асабіста. Упэўнены, што ў новым годзе ў нас будзе такая магчымасць».

    Еўракамісар заявіў:

    1. Еўрасаюз прыняў санкцыі супраць 55 асобаў, у тым ліку Лукашэнкі, ягонай сям'і і атачэння. Санкцыі будуць пашырацца.

    2. 3,7 млн ​​еўра будзе вылучана на падтрымку ахвяраў рэпрэсій і СМІ.

    3. 30 млн еўра будзе вылучана на падтрымку грамадзянскай супольнасці, незалежных ініцыятываў, прафсаюзаў, малога і сярэдняга бізнэсу і медыцынскіх устаноў.

    4. Супрацоўніцтва з Лукашэнкам будзе зведзенае да мінімуму (да зносін у справах ядзернай бяспекі).

    5. Беларусі будзе прапанаваны сур'ёзны пакет эканамічнай дапамогі пасля сыходу Лукашэнкі (так званы План Маршала).

    6. Беларуcкаму народу будзе прапанаваная дапамога праз праграмы Усходняга партнёрства ў розных напрамках (паляпшэння эканомікі, інстытутаў, законнасці, лічбавай трансфармацыі, пабудовы інклюзіўнага грамадства).

     7. Супрацоўніцтва з Беларуссю на афіцыйным узроўні будзе цалкам адноўленае, як толькі дзяржава падтрымае дэмакратыю і правы чалавека.

    Святлана Ціханоўская падзякавала Еўрасаюзу за падтрымку і падкрэсліла: «Нельга забывацца, што мірны пратэст беларусаў – гэта не толькі барацьба за свабоду ў Беларусі, але і важнае выпрабаванне прыхільнасці Еўрапейскага Саюзу дэмакратычным каштоўнасцям. Гэта магчымасць вызначыць, што на самай справе азначае быць “еўрапейцам”. Для мяне гэта азначае быць вернай каштоўнасцям свабоды і чалавечай годнасці. Жыве Беларусь!»

    Апошнія навіны