• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Як русский язык знішчае беларускую мову? / Ці роўныя ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы?

    16 студзеня, 2023

    У гэтым відэа прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка абмяркоўваюць гэтак званае «двухмоўе» ў Беларусі, дзяржаўную палітыку па русіфікацыі і як заахвочваць людзей вяртацца да роднай мовы.

    – На практыцы ў Беларусі няма двухмоўя. Руская мова «раўнейшая» за беларускую і яна відавочна дамінуе. Гэта дзяржаўная палітыка.

    – Мы жывем у краіне, дзе па факце дыскрымінуецца беларуская мова. Гісторыю Беларусі выкладаюць па-расійску. Толькі 10% дзяцей маюць навучэнне па-беларуску – і толькі ў вёсках. Няма аніводнага ўніверсітэту, дзе выкладаюць па-беларуску.

    – Беларуская мова – не толькі наш гонар, але і нашае права. Але дзяржава адбірае гэтае права і спрабуе звесці яе да музейнага экспанату.

    – Можна пачынаць з беларускамоўных кніг і песен. Пераходзьце ў публічных месцах на беларускую мову. Патрабуйце ствараць беларускамоўныя класы ў школах. Калі ласка, не бойцеся рабіць памылкі, гэта нармальны працэс. Яны дакладна не нагода не пераходзіць на родную мову.

    Уся размова Франака Вячоркі і Аліны Коўшык – у відэа.

    Апошнія навіны