• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 23 красавіка

    24 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #сабатажпрацырэжыму

    • За 23 красавіка маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» не зафіксавала ні вылетаў знішчальнікаў, ні запускаў ракетаў з тэрыторыі Беларусі. У той жа час канал працягвае адсочваць перамяшчэнні расійскіх войскаў па Беларусі: частка 1, частка 2, частка 3.
    • Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 23 красавіка: прапагандысты перажываюць за савецкія помнікі ва Украіне і прасоўваюць тэзу пра несамастойнасць Зяленскага.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Батальён Каліноўскага распавёў пра паступленні новай тэхнікі у аўтапарк батальёна: тры пікапы ад Офіса Святланы Ціханоўскай, два джыпы ад брытанскай дыяспары і адзін джып ад БОР.
    • Беларусы Швецыі і Народнае пасольства Беларусі ў Швецыі адправілі аўтамабіль з гуманітарнай дапамогай і амуніцыяй для батальёна Каліноўскага. Аўтамабіль ужо ў Варшаве і хутка будзе ва Украіне.
    • Сёння ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве дзяўчаты плялі маскіровачную сетку для беларускіх добраахвотнікаў з батальёна Каліноўскага.
    • Беларускі мастак StreetWind у Варшаве намаляваў антываенныя графіці ў падтрымку ўкраінцаў.
    • Беларусы Лондана правялі акцыю ў падтрымку Украіны.

    #непадпарадкаванне

    • Мінчане выказваюць сваю нязгоду з вайной і салідарнасць з украінцамі.
    • Партызаны Касцюкоўкі (Гомельская вобласць) выйшлі на пікет.
    • Мінчане ў Чыжоўцы працягваюць распаўсюджваць улёткі і стыкеры.

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшаў новы выпуск «Беларусского вестника», у якім распавядаецца пра вялізныя праблемы ў эканоміцы Беларусі з-за дзеянняў Лукашэнкі і якія перспектывы ў тых, хто ваюе за Расію. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат.
    • «Честные люди» прапануюць спампаваць актуальныя велікодныя паштоўкі з антываеннымі віншаваннямі, каб рассылаць іх сваякам са старэйшага пакалення.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны