• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская едзе ў Берлін з пакетам прапаноў новаму ўраду па палітыцы ў дачыненні да Беларусі

    04 лістапада, 2021

    Святлана Ціханоўская здзейсніць працоўны візіт у Берлін 9-12 лістапада, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтарам Штайнмаерам, міністрамі, лідарамі палітычных груп у Бундэстагу, прэтэндэнтамі на пасаду канцлера і міністра замежных спраў Германіі. Таксама Ціханоўская правядзе шэраг сустрэч з прадстаўнікамі бізнесу і юрыдычных колаў. Беларускі лідар выступіць з лекцыяй пра каштоўнасці беларускага пратэставага руху і еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Беларускі лідар выступіць з урачыстай лекцыяй імя Гельмута Шміта пра каштоўнасці беларускага пратэставага руху і еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі (слухачамі лекцыі стануць каля двухсот нямецкіх палітыкаў, філосафаў, лідараў думак).

    Зараз у Германіі фармуецца новы ўрад, і Ціханоўская плануе абмеркаваць з асноўнымі палітыкамі краіны стратэгію ў дачыненні да Беларусі. Святлана Ціханоўская перадасць ураду Германіі прапановы па аднаўленні законнасці ў Беларусі, арганізацыі перамоў і іх фармату, інвестыцыйнай і адукацыйнай праграме, праграме падтрымкі медыя і грамадзянскай супольнасці, планы рэформаў «Новая Беларусь».

    Гэта чацвёрты візіт Святланы Ціханоўскай у Германію за апошні год. Раней яна сустракалася з Ангелай Меркель, віцэ-канцлерам Олафам Шольцам, прэзідэнтам Франкам-Вальтарам Штайнмаерам, міністрам замежных спраў Хайка Маасам.

    Што зрабіла Германія для беларусаў за гэты год? 

    – Пасля сустрэчы Ціханоўскай з Меркель была запушчана асобная беларуская праграма Deutsche Welle. Акрамя таго, Германія вылучыла дадаткова 2,9 млн еўра на падтрымку незалежных СМІ ў Беларусі.

    – Германія падтрымала рэзалюцыю Еўрапейскай рады па Беларусі, Маскоўскі механізм, міжнародную платформу для дакументавання парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі IAPB.

    – Таксама Германія паслядоўна падтрымала ўсе пакеты санкцый, уведзеных супраць рэжыму Лукашэнкі, яго саўдзельнікаў і кашалькоў.

    – МЗС Германіі пашырыла праграмы дапамогі незалежным медыя, студэнтам і даследнікам, праектам грамадзянскай супольнасці.

    – Дэпутаты Бундэстага сталі апекунамі беларускіх палітвязняў – падтрымку нямецкіх парламентароў атрымалі некалькі дзясяткаў палітвязняў.

    – Разам з беларускай дыяспарай (Razam, Народныя амбасады) федэральны ўрад займаецца дапамогай беларусам – рэлакантам, сем'ям палітвязняў, тым, хто мае патрэбу ў медычнай рэабілітацыі. Нямецкі ўрад таксама займаецца праграмамі падтрымкі медыкаў, што рэлакаваліся з Беларусі, прафзвязаў.

    – Спрошчаны працэс выдачы віз для тых, хто падпадае пераследам у Беларусі.

    – Пашыраны стыпендыі DAAD для студэнтаў і прадстаўнікоў творчых прафесій.


    
На фота: Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Германіі Франк-Вальтар Штайнмаер
    Апошнія навіны