• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла на Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання

    15 лістапада, 2022

    Восьмы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання распачынаецца 15 лістапада ў Берліне ў прысутнасці міністаркі замежных справаў Германіі Аналены Бербак, міністра замежных справаў Бельгіі Хаджы Лахбіб, генсакратаркі Рады Еўропы Марыі Бурыч, многіх чыноўнікаў і палітыкаў. Гэтае мерапрыемства праводзіцца раз у тры гады і збірае больш за тысячу супраціўнікаў смяротнага пакарання з усяго свету. Цягам чатырох дзён яны абмяркуюць прапановы па прасоўванні глабальнай адмены смяротнага пакарання. Сёння 55 краінаў па-ранейшаму захоўваюць смяротнае пакаранне як у заканадаўстве, так і на практыцы. Адзіная краіна ў Еўропе, дзе захвалася смяротнае пакаранне, – Беларусь

    Відэазварот Ціханоўскай быў паказаны ў пачатку Кангрэса. Праз відэа Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў Кангрэсу: «Смяротнае пакаранне – не адзіная праблема ў Беларусі. Але гэта сімптом бесчалавечнага рэжыму, які гатовы забіваць дзеля сваіх інтарэсаў. І ставіцца да праблемы трэба комплексна. Толькі дэмантаж рэжыму і дэмакратычныя змены ў Беларусі, якія гарантуюць канец забойствам і рэпрэсіям».

    Таксама Ціханоўская адзначыла: «Смяротнае пакаранне ў Беларусі з'яўляецца часткай палітыкі запалохвання. Мэта кожнага прысуду – пасеяць страх. Рэжым лічыць, што ён можа выжыць, толькі калі беларусы будуць занадта напалоханыя, каб супраціўляцца. Узаконеныя забойствы з мэтай прыціску палітычнага іншадумства – адна са шматлікіх рэпрэсіўных традыцый, якія засталіся з савецкіх часоў. За 28 гадоў дыктатуры Лукашэнкі многія, хто асмеліўся выступіць супраць яго, проста зніклі. Цяпер ён спрабуе стварыць законную базу для сваіх злачынстваў».

    Удзел у Кангрэсе бяруць прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай.

    Апошнія навіны