• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Чарнобыль 2022: як гэта адбылося і як павінны змяніцца падыходы да ядзернай бяспекі?

    18 красавіка, 2022

    21 красавіка, у 17:00 Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай, Оксфардская абсерваторыя па Беларусі і GLOBSEC think tank сумесна з грамадскай арганізацыяй «Ecohome» (Беларусь) правядуць вэбінар, дзе абмяркуюць што адбываецца на АЭС Украіны падчас вайны, як павінны мяняцца падыходы да рэгіянальнай бяспекі і як павінны дзейнічаць палітыкі і грамадзянская супольнасць у Беларусі, Украіне і іншых краінах перад абліччам новых радыяцыйных пагрозаў.

    • Спікеры:

    Таццяна Новікава – актывістка, спецыялістка па ўстойлівым развіцці, Беларуская антыядзерная кампанія «Ecohome»;

    Дэвід Марплз – заслужаны прафесар гісторыі Універсітэта Альберты;

    Аляксей Пасюк – намеснік дырэктара экалагічнай грамадскай арганізацыі «Экодіа»;

    Доктар Эгле Рындзевічутэ – Кінгстанскі ўніверсітэт, Лондан.

    • Мадэратарка:

    Алена Кудзько – віцэ-прэзідэнтка GLOBSEC і дырэктарка Інстытута палітыкі GLOBSEC.

    Дыскусія будзе праходзіць у анлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел – рэгіструйцеся па спасылцы. Сінхронны пераклад на беларускую мову будзе даступны ў Zoom.

    Таксама вы можаце сачыць за дыскусіяй у прамым эфіры праз YouTube-канал Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай.

    Апошнія навіны