• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Падчас сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Святлана Ціханоўская наведала пастаянную місію Украіны пры АБСЕ

    24 лютага, 2023

    Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй украінскай дэлегацыі ў ПА АБСЕ Мікітам Патураевым, які раней быў саветнікам прэзідэнта Зяленскага, а цяпер з'яўляецца кіраўніком камітэта па гуманітарных справах у Вярхоўнай Радзе Украіны. На сустрэчы таксама прысутнічалі і іншыя дэпутаты Вярхоўнай Рады з іншых фракцый.

    Ціханоўская выказала падтрымку і салідарнасць украінскаму народу на гадавіну вайны. Яны абменьваліся думкамі наконт суместных дзеянняў, ў першую чаргу, на міжнароднай арэне. Гаварылі пра расійскую і рэжыную прапаганду, якая спрабуе пасварыць і падзяліць украінцаў і беларусаў. Ціханоўская пагадзілася, што нельга гэтага дапусціць. Дамовіліся падтрымліваць сувязь і каардынаваць працу.

    Апошнія навіны