• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прадстаўніца Ціханоўскай па адукацыі Вольга Шпарага — пра дапамогу навукоўцам і выкладчыкам

    27 лістапада, 2020

    Вольга Шпарага: «У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да акадэмічнай і навуковай супольнасці. З 17 лістапада Інстытут гісторыі Акадэміі навук не працягнуў кантракты ўжо 7 супрацоўнікам. Усе яны выказвалі пратэст супраць беззаконня, адбывалі арышт ці падтрымлівалі арыштаваных калег. Сёння яшчэ 5 навукоўцаў заявілі пра звальненне ў знак салідарнасці. Гэта доктар гістарычных навук Уладзімір Тугай і кандыдаты гістарычных навук Андрэй Мацук, Вадзім Аніперкаў, Андрэй Унучак і Васіль Варонін. Я выказваю падтрымку гэтым людзям і захапляюся салідарнасцю іх калег.

    Наша каманда займаецца пошукам і стварэннем праграм дапамогі спецыялістам. І зараз для навукоўцаў і выкладчыкаў даступная праграма фінансавання для распрацоўкі ўласнага анлайн-курса і яго правядзення ў адной з еўрапейскіх навучальных устаноў. Гэта дазволіць працягваць працу, якая не залежыць ні ад якіх ідэолагаў».

    Апошнія навіны