• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Падтрымка страйкаму «Беларуськалія», сустрэчы з лідарамі Фінляндыі і Партугаліі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 1-7 сакавіка

    07 сакавіка, 2021

    – З 1 па 10 сакавіка Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў працоўных візітах. У Фінляндыі яна сустрэлася з прэзідэнтам Саўлі Ніінісцё, прэм'ер-міністаркай Саннай Марын, міністрам замежных спраў Пекам Хаавіста. Прадстаўнікі Фінляндыі заявілі, што падтрымаюць чацвёрты пакет санкцый ЕС, акажуць дапамогу беларусам і пераглядзяць супрацоўніцтва з кампаніямі, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.

    – У Партугаліі Ціханоўская правяла сустрэчы з прэм'ер-міністрам Антоніў Кошта, міністрам замежных спраў Аўгушту Сантуш Сілвам, а таксама мэрам і віцэ-мэрам Лісабона. Зараз Партугалія старшынюе ў ЕС, і ў яе сілах зрабіць вырашэнне крызісу ў Беларусі прыярытэтнай задачай.

    – У Лісабоне Ціханоўская наведала турму Алжубе, дзе пры дыктатуры Салазара ўтрымліваліся тысячы палітвязняў – а цяпер гэта музей свабоды і супраціву. Ціханоўская заявіла, што ў новай Беларусі турма на Акрэсціна таксама спыніць сваю працу і будзе зробленая музеем.

    – Зараз Святлана Ціханоўская ўжо прыбыла ў Швейцарыю. За паездку яна сустрэлася з беларускай дыяспарай у Фінляндыі, Партугаліі і Швейцарыі. Побач з беларусамі Партугаліі Ціханоўская падпісала і адправіла паштоўкі палітвязням.

    – Святлана Ціханоўская і кіраўнік яе Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі звярнуліся да чыноўнікаў Беларусі: «Вы баіцеся, што ў будучыні вас чакаюць пагалоўна люстрацыі, пераслед і народная помста. Але мы з вамі ведаем пайменна людзей, адказных за незаконнае ўтрыманне ўлады. Гэта спіс у сотню імёнаў. І паверце, мы не хочам дадаваць туды новыя».

    – Валер Кавалеўскі здзейсніў візіты ў Брусэль і Берлін, дзе абмеркаваў пытанні дапамогі Беларусі з прадстаўнікамі МЗС Бельгіі, Еўракамісіі, Еўрапарламента, Службы знешнепалітычнага дзеяння ЕС, а таксама дэпутатамі Бундэстагу і прадстаўнікамі Федэральнага ўрада Германіі.

    – Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў перад 25 сакавіка: час вярнуць сваё.

    – Ціханоўская падтрымала стачкам «Беларуськалія». Падчас тэлефанавання з гендырэктарам кампаніі Yara яна заклікала прыпыніць супрацоўніцтва з рэжымам, паколькі «Беларуськалій» не прыняў мер па паляпшэнні ўмоў працы, не забяспечыў працоўных правам на стачку і негалосна заахвочвае рэпрэсіі.

    – Міжнародная каманда Ціханоўскай падвяла вынікі 6 месяцаў працы: план дапамогі Беларусі ад ЕС, тры пакеты санкцый і чацвёрты, які рыхтуецца, стварэнне механізму расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі.

    – Валанцёры Офіса Ціханоўскай працягваюць інфармацыйную падрыхтоўку да 25 сакавіка.

    – Валанцёры Офіса Ціханоўскай сумесна з фондам Bysol запусцілі праект «Вольныя паштоўкі». Гэта 1000 паштовак з 10 рознымі малюнкамі з лістоў палітвязняў, якія яны малявалі сябрам па перапісцы. Любы жадаючы можа купіць гэтыя паштоўкі – і гэта дазволіць ініцыятыве «Лісты ў клетачку» (яна дапамагае адпраўляць лісты з-за мяжы і калі няма магчымасці напісаць ад рукі) дапамагчы адправіць больш за 10 тысяч лістоў палітвязням.

    – Святлана Ціханоўская выступіла ў замежных СМІ і распавяла аб тым, што адбываецца ў Беларусі: Observador, JN, Sapo, Sabado.

    – У сваіх візітах Святлана Ціханоўская абвясціла 8 сакавіка днём салідарнасці з беларускімі жанчынамі і заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць беларусак.

    Апошнія навіны